Расціслаў Вяргун: «Ганаруся тым, што Салаш гуляе ў Еўракубку. Белянкоў, Блізнюк – у Лізе ВТБ. Гэта топ-5 ліг Еўропы»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі Расціслаў Вяргун расказаў пра айчынны ўзровень баскетбола.
– Вы казалі, што ваша мара – каб беларускі баскетбол быў вядомым. Што для гэтага патрэбна?
– Гульцы і трэнеры. Тыя, хто гуляе і трэніруе на самым высокім узроўні.
Але пазнавальнасць патрэбна – 100%. Я ганаруся тым, што Макс Салаш гуляе ў Еўракубку. Ён выйграваў Лігу чэмпіёнаў, Міжкантынентальны кубак. Жэня Белянкоў, Улад Блізнюк – у Лізе ВТБ, моцная ліга. Нават пры ўсіх нюансах гэта топ-5 ліг Еўропы.
Трэнера будуць ацэньваць па тым, што ўмеюць гульцы. Таму што калі ён высокі, прыгожы, скакучы, хуткі, але нічога не ўмее – будуць думаць, што ў нас там баскетбольны каменны век.
А калі ён прыязджае і гаворыць: «А, гэта я ведаю, гэта ўмею, гэта акей». – Яны кажуць: «Так, там хлопцы нешта разумеюць», – сказаў Вяргун.