Салаш пакінуў «Бур»
12 чэрвеня, 22:13
Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «Ніхто не прымушаў гульцоў зборнай Беларусі спяваць гімн. Усе прыязджалі з падзякай краіне»

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Расціслаў Вяргун распавёў пра сваю працу.

– Зборная – гэта шалёныя эмоцыі. Поўны палац спорту, велізарны сцяг, мая каманда заўсёды спявала гімн, усе ведалі словы – я літаральна кайфаваў.

І ніхто нас не прымушаў: правільна выхаваныя хлопцы ехалі ў зборную з падзякай «Мінску» і краіне за кар'еру і шлях.

Бываюць няўдалыя гульні. Мы, можа, яшчэ не каманда фінальнай часткі чэмпіянату свету, аднак гатовыя змагацца за выхад на чэмпіянат Еўропы, і ў гэтым я ўпэўнены, – сказаў Вяргун.