Усе навіны

Іспанія прыме фінальную частку Еўрабаскета-2029

ФІБА афіцыйна абвясціла краіну, у якой адбудзецца Еўрабаскет-2029.

Фінальная частка турніру пройдзе ў іспанскім Мадрыдзе. Групавы этап будзе праведзены ў чатырох краінах – Іспаніі, Грэцыі, Славеніі і Эстоніі.

Фінальная стадыя ў Іспаніі будзе ўключаць матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак.

Апошні раз Іспанія прымала фінал Еўрабаскета ў 2007 годзе.