Tribuna/Баскетбол/Блогі/Леброн стаў самым рэзультатыўным гульцом у гісторыі НБА. Але гэта не робіць яго лепшым за Джордана

Леброн стаў самым рэзультатыўным гульцом у гісторыі НБА. Але гэта не робіць яго лепшым за Джордана

Новы рэкорд Караля.

Аўтар — Бона Сфорца
8 лютага 2023, 13:21
Леброн стаў самым рэзультатыўным гульцом у гісторыі НБА. Але гэта не робіць яго лепшым за Джордана

Леброн Джэймс змог дасягнуць мэты, пра якую марыў апошнія некалькі гадоў кар’еры, стаўшы найлепшым бамбардзірам у гісторыі НБА. Форвард абышоў Карыма Абдул-Джабара і падняўся на першае месца — цяпер ён самы рэзультатыўны баскетбаліст у гісторыі як рэгулярнага чэмпіянату, так і плэй-оф НБА.

Здзяйсненне гістарычнага рэкорду нібыта мусіла пакласці канец спрэчцы пра тое, хто з’яўляецца сапраўды найвялікшым за ўсе часы, гэта значыць найлепшым баскетбалістам усіх часоў — Леброн Джэймс або Майкл Джордан. Аднак не ўсё так проста і адназначна — Леброн найлепшы па ачках у гісторыі, але ці робіць гэта яго адназначна найлепшым баскетбалістам у гісторыі? Гэтая спрэчка будзе працягвацца вечна. І ў прыхільнікаў з абодвух бакоў заўсёды будуць аргументы і контраргументы, якія могуць зацягнуцца на некалькі гадзін.

Чаму Леброн увогуле мусіць атрымаць званне GOAT пасля таго, як пабіў рэкорд Карыма? Усе, хто лічыў Джэймса лепшым за Джордана, прызналі гэта яшчэ раней, усе, хто лічыў лепшым Майкла, не зменяць сваю думку і зараз. Званне найлепшага па рэзультатыўнасці гульца ў гісторыі – гэта не жалезабетонны аргумент для спынення дэбатаў, як, напрыклад Кубак ЧС Ліянэля Месі. Справа ў тым, што гэта не фізічная ўзнагарода, якую Леброн атрымаў у барацьбе з кімсьці, а абстрактны тытул, які ён завочна забраў у чалавека, які скончыў кар'еру, яшчэ калі Джэймс хадзіў у першы клас. Чаму ўчора Леброн, другі найлепшы па ачках у гісторыі, якому да рэкорду не хапае аднаго дакладнага кідка - не GOAT, а сёння, выканаўшы гэты самы кідок, імгненна стаў такім?

Леброн падчас усёй кар'еры завочна гнаўся за Джорданам – гэта было бачна ва ўсім, ад гульнявога нумару (Джэймс узяў 23-і ў гонар свайго куміра Майкла) і казкі пра рост да рэмэйку анімацыйнага фільму «Касмічны джэм». Наконт росту, мабыць, Леброн адмаўляецца мераць свой рост пасля таго, як стаў вышэйшым за Джордана.

Аднак гэта не адзін забег, які вырашае, хто ж перамог, а вялікая дыстанцыя ў некалькі этапаў, дзе на фінішы кожны сам абірае свайго пераможцу. Майкл больш разоў разоў станавіўся MVP (самым каштоўным гульцом NBA), больш разоў выйграваў чэмпіёнстваў НБА і ніколі не прайграваў у фіналах. А Леброн 8 разоў запар станавіўся чэмпіёнам канферэнцыі, усяго 10 разоў граў у фіналах НБА, выйграў тытул з трыма рознымі камандамі, імаверна, стане першым гульцом у гісторыі лігі, які набярэ 40 000 балаў у рэгулярным чэмпіянаце, а ў 38 гадоў, на свой 20-ы сезон, не дайграе, а стане сапраўднай суперзоркай, якая спакойна канкуруе з кім заўгодна.

Што неабходна зрабіць Леброну, каб дакладна абысці Джордана? Выйграць яшчэ адзін тытул? Яшчэ два? Але ж у Джордана іх не проста шэсць, а яшчэ і нуль паразаў у фіналах. Стаць найстарэйшым MVP у гісторыі? І што гэта дасць, калі тытулаў у Джордана ўсё адно больш? Вынайсці машыну часу, вярнуцца назад і не прайграваць у фіналах, узяўшы 10 тытулаў? Здаецца, нават тады знайдуцца скептыкі, якія дакажуць, што Майкл усё адно быў найлепшым, бо гэтая спрэчка ужо даўно выходзіць за межы статыстыкі, выйграных індывідуальных ці камандных тытулаў, гэта ўжо больш – пра уплыў на баскетбол, змены баскетбола, культуру баскетбола.

Дакладны факт – Леброн и Джордан далёка и надоўга адарваліся ад усіх іншых. У гэтую спрэчку дакладна нельга ўпісаць яшчэ і Карыма, Уілта Чэмберлена, Кобэ Браянта, Біла Расэла ці кагосці іншага. Яны засталіся сам на сам – и не існуе чагосьці, што мог бы зрабіць Леброн, каб дакладна абысці Майкла. Гэтаксама, як не існуе прычын, чаму Джэймс ужо зараз не абыйшоў Джордана і не стаў найлепшым гульцом у гісторыі баскетболу.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты