Tribuna/Баскетбол/Блогі/На гадавіну смерці бацькі Леўчанка распавяла пра цуд з яго гадзіннікам – допіс, напоўнены містыкай

На гадавіну смерці бацькі Леўчанка распавяла пра цуд з яго гадзіннікам – допіс, напоўнены містыкай

Баскетбалістка не змагла прыехаць на развітанне.

16 траўня 2024, 11:27
На гадавіну смерці бацькі Леўчанка распавяла пра цуд з яго гадзіннікам – допіс, напоўнены містыкай

Алена Леўчанка ў сваім інстаграм выклала кранальны пост, які прысвяціла бацьку. Сцяпан Васільевіч Леўчанка памёр 15 траўня 2023 года. Спартсменка не змагла прыехаць на яго пахаванне.

«Дарагі тата,

Не магу паверыць, што сёння споўніўся год з таго часу, як ты нечакана пакінуў нас. Я памятаю той дзень – гэта быў адзін з самых цяжкіх дзён у маім жыцці. Гэты год быў поўны эмоцый: боль, гнеў, адмаўленне, сум і, нарэшце, прыняцце. Апошняе прыйшло толькі нядаўна, і ў гэтага ёсць свая гісторыя.

Не так даўно я падарыла таце гэты гадзіннік. Ён іх вельмі любіў і насіў увесь час. Калі ён памёр, я папрасіла маму прывезці іх мне. Я хацела, каб гадзіннік назаўжды застаўся са мной. Што было дзіўна, калі тата пакінуў нас, гадзіннік спыніўся. З таго часу яны заўсёды былі са мной, на тумбачцы каля майго ложка. Калі мне было вельмі дрэнна і складана ўсё гэта перажыць, я ўзяла іх і трымала блізка да сэрца.

Я памятаю адзін вечар, калі мне было эмацыйна цяжка, я ўзяла гадзіннік, як і заўсёды, паглядзела на яго і не магла паверыць сваім вачам. Ён пачаў ПРАЦАВАЦЬ! У той момант я зразумела, што бацька дае мне ведаць, што ён побач і падтрымлівае мяне. Я трымала гэты гадзіннік кожны вечар перад сном, і кожны раз, калі я яго брала, ён працаваў.

З часам рана павольна пачала гаіцца, і я пачала прымаць той факт, што яго больш няма з намі. Не магу сказаць, што стала лягчэй; я проста змірылася з гэтым. Аднойчы ноччу я ўзяла гадзіннік, і ён больш не ішоў. У той момант я зразумела, што мне проста патрэбна была яго прысутнасць у самы цяжкі для мяне час, і ён быў побач.

Дзякуй, татачка. Я цябе вельмі моцна кахаю і сумую па табе. Ты заўсёды ў маім сэрцы, і я спадзяюся, што нашыя душы калі-небудзь зноў сустрэнуцца», – напісала Леўчанка.

Крыніца: Instagram yelenaleu

Іншыя пасты карыстальніка

Трэнер, які быў лузерам з «Мінскам», выйграў Кубак Расіі. Вось як гэта ў яго атрымалася
Сёння, 14:19
Экс-чэмпіён UFC з Беларусі будзе біцца ў дзіўнай арганізацыі за сціплыя грошы – а самы вялікі ганарар яму дапамог атрымаць Трамп
Сёння, 08:00
Паглядзелі, як мяняўся лагатып чэмпіянату Беларусі па футболе – на першых версіях быў бел-чырвона-белы сцяг
Учора, 14:18
А вы ведалі, што суддзя, які даў правесці замены «Іслачы» з «Нёманам», інтэлектуал? Мае два чырвоныя дыпломы, ездзіў на шоу «Самы разумны»
Учора, 12:41
Жонку Глеба-малодшага даймалі пытаннямі пра дзяцей, якіх усё не было. І вось, зацяжараўшы пад 40, яна дала «дарадцам» адлуп
15 сакавіка, 18:00
Што, Гутар у 30+ мог перайсці ў «Аякс»?! Выглядае, гэта не проста байка ад сябра
14 сакавіка, 12:00
После первых матчей сезона тренеры и игроки в Беларуси разнесли поля – вопросы даже к газону, которому нет и 5 лет
13 сакавіка, 12:00
Чым беларускія дзеці адрозніваюцца ад польскіх? Расказвае трэнер з Баранавічаў, які адкрыў клуб у Варшаве
13 сакавіка, 02:52
Чьи клиенты зашли в топ-клубы Беларуси зимой: «Макслайну» помогал Гайдук, «Неману» – пожизненно забаненный
12 сакавіка, 06:54
Клуб з польскага Д2, які зімой не змог заявіць Садоўскага, паехаў на выезд з 14 гульцамі – адыграліся з 0:2, выпусціўшы ў поле брамніка
10 сакавіка, 11:56
Лапавухаў нядаўна атрымаў правы і адправіўся на матч сваёй каманды на машыне – не даехаў, гульню глядзеў на запраўцы
10 сакавіка, 10:04
«Сэрца» з поту, падводка да рэкламы, верш пра «лоўкіх у сексе» – не ўсе дзіўныя віншаванкі белспорту на 8 сакавіка
9 сакавіка, 06:00
У белгандболе шмат навін з Еўропы: трафей у Італіі па зняцці з паўзы, драма са зборнікамі за плэй-оф ЛЧ
8 сакавіка, 12:50
БАТЭ ўзяў афрыканца, які ўцёк з папярэдняга клубу: умее прыгожа забіваць і па-руску, але не скончыў школу
6 сакавіка, 12:00
«Дынама» прысвяціла матч садыстам: шоу рабіў атрад, які забіў Тарайкоўскага, знайшлі фаната, чые калегі збівалі гульца клуба
6 сакавіка, 04:00
1
Что теперь с легионерами «Крумкачоў» из Д1: далекая Азия, тренерство в сборной, отъезд из Украины и игра у оккупантов
5 сакавіка, 12:02
Беларус, які юнаком узяў пашпарт Расіі і гуляў за яе зборныя, стаў там непатрэбны і ў 27 вярнуўся на Радзіму – спатрэбіўся БАТЭ
4 сакавіка, 19:00
Чэмпіёнка свету па самба ўладкавалася ў рэжымны АМАП – здзейсніла дзіцячую мару, садыстаў называе сям'ёй
3 сакавіка, 12:03
Коласаў расказаў пра Амерыку: прабівацца ў НХЛ не хацеў, баяўся выходзіць на вуліцу, выпрасіў клюшку заснавальніка Putin Team
1 сакавіка, 18:25
2
Жодзіна перад самым Кубкам набрала гульцоў з Расіі – адзін выбіў з Еўропы, другі прыехаў ад партнёраў iншага клуба ЧБ
1 сакавіка, 06:00
Усе пасты