Tribuna/Баскетбол/Блогі/Каманду топавага беларускага баскетбаліста двойчы дэкласіфікавалі ў паўфінале чэпіяната Польшчы

Каманду топавага беларускага баскетбаліста двойчы дэкласіфікавалі ў паўфінале чэпіяната Польшчы

Арцём Парахоўскі моцна не дапамог.

Аўтар — Pam-pam
22 траўня, 19:13
Каманду топавага беларускага баскетбаліста двойчы дэкласіфікавалі ў паўфінале чэпіяната Польшчы

У чэмпіянаце Польшчы па баскетболе набліжаецца развязка – удзельнікі паўфіналу ўжо згулялі па 2 матчы серыі да 3 перамог. «Шчэцін» вядзе ў серыі са «Спуйняй», а «Трэфл» – у серыі са «Шлёнскам», за які выступае Арцём Парахоўскі.

Для бела-зялёных год складваецца не проста – каманда, якая двойчы па ходзе сезона мяняла галоўных трэнераў, здолела атрымаць усяго 2 перамогі ў 18 матчах у Еўракубку і была блізкая да страты месца ў другім па значнасці турніры Еўропы.

Тым не менш кадравыя перастаноўкі, у тым ліку і ў складзе каманды, дапамаглі «Шленску» заняць 6 месца ў «рэгулярцы» і патрапіць у плэй-оф. Не малую ролю ў гэтым дасягненні адыграў і Арцём Парахоўскі, які ў гэтым сезоне выступае з капітанскай павязкай. Праўда, да плэй-оф у беларуса абвастрыліся праблемы са спіной, таму даводзілася гуляць на абязбольвальных уколах. Тым не менш, Парахоўскі праводзіў на паркеце амаль 18 хвілін у сярэднім.

У 1/4 фіналу «Шлёнск» у напружанай 5-матчавай серыі адолеў «Сталь» з Острува Велькапольскага. Прычым у вырашальнай сустрэчы на зыход матчу маглі паўплываць судзейскія рашэнні – гульцы «Сталі» тройчы спрабавалі знайсці фол у нападзе суперніка, але арбітры ігнаравалі гэтыя моманты.

Верагодна, гульцы «Шлёнска» настолькі выклаліся ў чвэрцьфінале, што на паўфінал сіл ужо не засталося. Абедзве выязныя сустрэчы Вроцлаў без шанцаў прайграў «Трэфлу». У першай сустрэчы каманда не змагла нават пераадолець 60-ачковую адзнаку – 54:78. А ў другой саступіла з лікам 70:88.

У першай гульні Парахоўскі вызначыўся 6 ачкамі і 4 падборамі за 17 хвілін, а ў другой – 2 ачкамі і 2 падборамі за 13 хвілін.

Трэцяя гульня паўфіналу адбудзецца 25 траўня. Але нават у выпадку паражэння ў «Шлёнска» будзе невялікая нагода для радасці – траплення ў паўфінал хапіла для таго, каб захаваць месца ў Еўракубку.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты