Tribuna/Баскетбол/Блогі/Чынуша ляпнула пра жаль тых, з кiм не гуляе беларуская зборная – але не падобна, што iм ёсць пра што шкадаваць

Чынуша ляпнула пра жаль тых, з кiм не гуляе беларуская зборная – але не падобна, што iм ёсць пра што шкадаваць

Чарговыя баскетбол-фантазii.

Аўтар — Pam-pam
28 траўня 2024, 06:00
Чынуша ляпнула пра жаль тых, з кiм не гуляе беларуская зборная – але не падобна, што iм ёсць пра што шкадаваць

Беларускi баскетбол ужо дзесяць гадоў узначальвае адданы «высокi» чыноўнiк Лукашэнкi Максiм Рыжанкоў.

Яго блiжэйшая памагатая ў вiдзе – генеральны сакратар і па сумяшчальніцтве і выканаўчы дырэктар беларускай федэрацыі Анастасія Марыніна, крыважэрнасць якой шакавала нават яе сяброў.

Яшчэ Марынiна час ад часу выступае з заявамi, якiя папросту не адпавядаюць рэчаіснасці. Напрыклад, чыноўніца блытала колькасць удзельнікаў чэмпiянату Беларусi i перабольшвала насельнiцтва нашай краiны, на якое спрабавала перакласцi няздольнасць БФБ зрабiць з матчаў шоу.

Днямі Марынiна выступiла ў чарговы раз – i выдала новую порцыю бязглуздзiцы, цяпер пра зборную Беларусi.

«Канешне, хацелася б паспаборнічаць з моцнымі суперніцамі. Вось у нас як бы не было год такой практыкі. Але пагулялі добрыя спарынгі са зборнай Расіі. У прынцыпе, наша каманда па выніках Еўрабаскета 2021 года – мы занялі чацвёртае месца, але ўзровень не ўпаў, а за кошт, я думаю, маладых спартсменак ён яшчэ і павысіўся. Таму няхай шкадуюць тыя, у каго з намі няма магчымасці згуляць», – загнула рэжымнiца.

Калi пад словамi «такая практыка» Марынiна разумела ўсё ж матчы з «моцнымi супернiцамi», то нi з якiмi зборнымi, акрамя расiйскай, беларуская каманда не гуляе нашмат больш за год – з лістапада 2021-га, калі ў адборы на ЧЕ-2023 абгулялі Чэхію і Нідэрланды. У лютым 2022-га каманда магла згуляць ў Японіi ў кваліфікацыi да ЧС-2022, аднак гульцы падхапілі COVID-19 – праз гэта паездку адмянілі. А неўзабаве Расiя пачала вайну ва Украiне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi, адказам на што стаў мiжнародны бан.

А з чаго б шкадаваць усiм тым, хто ў гэты перыяд не гуляе з Беларуссю? Што за такiя «маладыя спартсменкi», па версii Марынiнай, павышалi ўзровень каманды? Паспрабуем зразумець па самых свежых матчах зборнай – у лютым, калi Беларусь гуляла супраць Расii як асноўным (перамагла 73:70), так i моладзевым (тут была параза 60:83) складамi.

У першым беларускiм складзе самымі маладымі гульцамі сталі 23-гадовыя Яна Яхнавец з «Гарызонта», якая так i не выйшла на паркет, і Дарына Бачкарова з «Мінска», якая за 11,5 хвiлiны набрала два пункты. У клубным сязоне-2023/24 Бачкарова набiрала 11,6 ачка, 4,8 падбора і 3,5 перадачы за сярэднiя амаль 20 хвілін за матч, а Яхнавец набірала 8,5 ачка, 2,6 падбора і 4,3 перадачы ў сярэднім за 18 хвілін.

Яшчэ адным навiчком зборнай аказалася 25-гадовая Наталля Гарбачова з маскоўскага «Дынама». У матчы супраць Расіі за 13,5 хвiлiны яна набрала 7 ачкоў і 2 падборы. У сваёй маскоўскай камандзе адзначалася 9,8 ачка, 3,4 падбора і 2, 6 асіста – але «Дынама» па вынiках ЧР аказалася на апошнiм радку.

Вопыт гульні за «першых нумароў» зборнай атрымала і 24-гадовая Кацярына Карпук. У гэтым сезоне за «Мінск» статыстыка ў дзяўчыны была такая: 16,8 ачка, 5,5 падбора і 2,7 асіста. А супраць Расii трэнерка Наталля Трафімава выдзяліла баскетбалiстцы менш за дзве хвіліны на паркеце, за якія спартсменка набрала два балы.

У моладзевым складзе зборнай Карпук таксама была i стала самай вынiковай – 11 балаў за амаль 24 хвiлiны. А вось другой па вынiковасцi аказалася сапраўды юная баскетбалiстка – 17-гадовая Марʼя Бойка набрала 10 ачкоў за 17 з невялiкiм хвiлiн. У клубным сезоне за МБА-2 у расiйскiм Д2 Бойка набірала 6,7 ачка 5,6 падбора.

Хто яшчэ сярод маладых гульцоў засвяцiўся пры паразе ад Расii? Напрыклад, 20-гадовая цэнтравая Яна Макуца – як быццам пераемнiца Анастасii Верамеенка. Выступаючы за «Мінск», Макуца ў сярэднім набірала 11,5 ачка і 8,9 падбора за 23 хвіліны матча. Супраць расiянак за 22,5 хвiлiны – 4 ачка і 9 падбораў. Яе равесніца Марыя Ляскоўская набрала 4 ачкі за 13,5 хвіліны ў тым спарынгу, а ў чэмпіянаце за «Алімпію» за такi ж гульнявы час адзначалася 6,3 пункта. Яе 18-гадовая аднаклубнiца Яўгенія Бярнацкая па ходзе сезона дапамагала «Алімпіі» ў сярэднім 7,5 ачка, 2,8 падбора і 4 асітамі, а супраць Расіі набрала 3 ачкі.

Цi бачна з такой статыстыкi нейкае павышэнне ўзроўню зборнай? Шчыра кажучы, не. Ды i стан удзельнiц Еўра-2021 выклiкае пытанне. Акей, Марыя Папова і Алекс Бэнтлі выйгралі з УГМК чэмпiянат Расii і, верагодна, паказвалi б сябе i на міжнароднай арэне. Аднак, напрыклад, пяць баскетбалiстак складу трохгадовай даўнiны цяпер у складзе «Гарызонта» без шанцаў прайгралi ЧБ «Мiнску». Адна з iх, Вольга Зюзькова, пасля сезона завяршыла карʼеру ва ўзросце 40 гадоў.

З тых, хто гуляў на ЧЕ-2021, скончыла цяпер і 35-гадовая Аляксандра Тарасава. 27-гадовая Ганна Брыч апошні сезон правяла без клуба. А 36-гадовая Таццяна Ліхтаровіч, якая працягвае гуляць за люксембургскі «Эш», наўрад ці разглядаецца рэжымнiкамi ў зборную пасля таго, як на прэс-канферэнцыі падчас таго Еўра сказала «Верым! Можам! Пераможам!».

Яніна Інкіна і Юлія Васілевіч, якія зганялі на Еўра-2021 за ўражаннямі, а не за гульнявым часам, цяпер гуляюць у Расii – Інкіна з «Рунай» выйграла другі дывізіён, а Васілевіч выступала за ўжо згаданае маскоўскае «Дынама»з апошняга радка Д1.

Ёсць яшчэ задрафтаваная ў жаночай НБА Ксенія Малашка, аднак Трафімава не ўзяла яе на той самы Еўрабаскет быццам бы з-за траўмы – а Малашка распавядала, што гэта была выдумка, а насамрэч коўч прыняла рашэнне па жаданнi вопытных гульцоў, якiм не спадабалася ўсмешка калегi пасля паразы. Думаецца, што пасля такога шансы пабачыць Малашка ў зборнай прывiдныя.

Карацей, заявы Марынінай не вытрымлiваюць праверкi. Хаця для Казахстана і Узбекістана, з якімі ў БФБ нiбыта ёсць нейкія дамоўленасці на першыя за гады матчы не з Расiяй, згуляць супраць Беларусi ўсё роўна будзе добрай практыкай. Азiяцкiя каманды займаюць адпаведна 72-i i 90-ы радок рэйтынгу ФІБА, а беларуская зборная да адхілення займала 11-ы радок.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты