Tribuna/Баскетбол/Блогі/«Прэсбол» так прагнуў аб’ектыўнасці, што «забыў» Сныціну на выбарах па белбаскеце. Перамагла рэжымніца – 300 галасамі «заўзятараў»

«Прэсбол» так прагнуў аб’ектыўнасці, што «забыў» Сныціну на выбарах па белбаскеце. Перамагла рэжымніца – 300 галасамі «заўзятараў»

А зяцю галоўрэда хапiла i сотнi.

Аўтар — Pam-pam
«Прэсбол» так прагнуў аб’ектыўнасці, што «забыў» Сныціну на выбарах па белбаскеце. Перамагла рэжымніца – 300 галасамі «заўзятараў»

28 чэрвеня «Прэсбол» апублікаваў вынікі галасавання за найлепшых у беларускiм баскетболе – гульцоў i трэнераў у мужчынскiх ды жаночых камандах. Штогадовае дзеянне цяпер аказалася незвычайным. Раней усё вызначалi па меркаваннях трэнераў i супрацоўнiкаў медыя – яны вылучалi сваiх кандыдатаў, за гэта ад кожнага апрошанага давалiся балы, па iх суме атрымлiвалiся пераможцы.

Але ў 2024-м «Прэсбол» адмовiўся ад былой сiстэмы – i сёлета «найлепшых» вызначалi выключна адкрытым «галасаваннем заўзятараў» на сайце выдання. Абгрунтавалi гэта ў газеце максiмальна нягегла – маўляў, новая структура «дазволiла больш аб’ектыўна ацанiць дасягненнi» тых, за каго можна было прагаласаваць. Што? Ды па самiм факце падтрымкi канкрэтных каманд i гульцоў заўзятары ўжо максiмальна неаб’ектыўныя!

I гэта не ўсе праблемы з галасаваннем. Раней тыя, каго апрошвалi, маглi назваць абсалютна любога гульца цi трэнера – на свой, як падаецца «Прэсболу», вельмi суб’ектыўны погляд. Цяпер жа нiякiх варыянтаў «ад сябе» быць не магло – супрацоўнiкi выдання ў апытаннях вылучылi канкрэтны шэраг прозвiшчаў. Нават не было тыповага для падобных сiтуацый варыянта «Нехта iншы» – цi выбiрай кагосьцi з падрыхтаваных «прэсболаўцамi» варыянтаў, цi не выбiрай увогуле.

А, напрыклад, у спicе кандыдатак на найлепшую баскетбалiстку невытлумачальным са спартыўнага пункту гледжання чынам не аказалася Кацярыны Сныцiнай, якая разам з «Лондан Лаянс» забрала ўсе ўнутраныя тытулы ў Велiкабрытанii, да гэтага дадаўшы перамогу ў Еўракубку, дзе паднялася на трэці радок у спiсе найбольш вынiковых гульцоў за ўвесь час.

Нiхто iншы з жаночага белбаскетбола такiмi поспехамi еўраўзроўню пахвалiцца не мог i блiзка. Але прычына, па якой Сныцiнай не было ў галасаваннi, вiдавочная – спартсменка непажаданая для рэжыма Лукашэнкi.

Выйграла ж у «прэсболаўскiм» галасаваннi Юлiя Рыцiкава – i, шчыра кажучы, гэтую перамогу таксама вельмi складана патлумачыць па-спартыўнаму. У мiнулым сезоне Рыцiкава гуляла за «Гарызонт», якi здолеў узяць Кубак Беларусі, але ў ЧБ усухую прайграў фінальную серыю «Мінску». Можа, у баскетбалiсткi была нейкая выбiтная па мерках Беларусi статыстыка? Ды не – у ЧБ яна ў сярэднiм за матч набiрала 9,6 ачка і 6,5 падбора. Для параўнання, аднаклубнiца Рыцiкавай Анастасія Верамеенка мела 12,3 ачка і 9,1 падбора за тыя ж амаль 24 сярэднiя гульнявыя хвiлiны. А iх сукаманднiца Вікторыя Гаспер, напрыклад, мела 20,5 хвіліны ў сярэднiм за матч, але набірала 10,8 ачка і 6,4 падбора (для ўключэнне ў галасаванне ад «Прэсбола» не хапiла).

Сярод варыянтаў ад газеты былi лiдаркi непераможнага ў ЧБ «Мiнска» Яна Макуца і Кацярына Карпук, чэмпiёнкi Расiі ў складзе УГМК Марыя Папова і Алекс Бэнтлі (натуралiзаваная амерыканка стала MVP плэй-оф), Яніна Інкіна, якая разам з «Рунай» выйграла Д2 Расii, i чамусьцi Юлія Васілевіч, маскоўскае «Дынама» якой стала апошнiм у расiйскай элiце з 4 перамогамі ў 34 матчах.

Але ж найлепшай у Беларусi абвешчаная Рыцiкава! Як, чаму? Ды ўсё проста – яна набрала 50% у галасаваннi, у якiм за месяц з моманту публiкацыi апытання паўдзельнiчалi крыху больш за 600 чалавек. З цiкавасцi мы нацiснулi на адзiн з варыянтаў – i ён адразу залiчыўся ў спiс, як той казаў, без СМС i рэгiстрацыi.

Гэта значыць, вынiк такога апытання вельмi, вельмi лёгка «накруцiць» – дадаць «пакет» галасоў за патрэбнага кандыдата (усё як у беларускай рэжымнай рэальнасцi). Хаця з улiкам таго, што Рыцiкавай для перамогi было дастаткова 300 галасоў, яна нават магла папрасiць проста жывых людзей зайсцi ды прагаласаваць – думаем, кожнаму з нас хоць раз у жыццi прыходзiла такая просьба (не ад Рыцiкавай, а ўвогуле).

Не можам свярджаць, што баскетбалiстка рабiла нешта гэткае з галасаваннем, але яна падобная да чалавека, у якога ў беларускай рэжымнай рэальнасцi можа iснаваць адмiнрэсурс. Усё ж Рыцiкава – даўняя рэжымнiца, бадай, адзiная падпiсантка за Лукашэнку з больш-менш вядомых iмёнаў жаночага белбаскета.

Менавiта яна пасля сыходу «непажаданай» Сныцiнай са зборнай Беларусi атрымала капiтанскую павязку ў камандзе, дзе сiстэма больш не жадала нiякiх «нечаканасцяў». Рыцiкава не падвяла – напрыклад, нават адзiнай спявала рэжымны гiмн перад матчамi. А вясной 2024-га баскетбалiстку адзначылi «зверху» – прызначылi ўдзельнiцай рэжымнага «УНС». Рыцiкава ў адказ казала, што для яе гэта «вялiкi гонар».

Муж Рыцiкавай – таксама паважаны для рэжыму чалавек. Рэжымны «сiлавiк» Аляксей Рыцiкаў узначальвае ўпраўленне «ДАI» Лукашэнкi па Магiлёўскай вобласцi, а ў час пратэстаў жнiўня 2020-га чалавек, вельмi падобны да Рыцiкава, трапiў на вiдэа з жорсткім збіццём мiтынгоўца. Ну а ў 2021-м са «злiтага» з сiстэмы дакумента стала вядома, што Рыцiкава вылучылi на атрыманне дзяржузнагароды за «забеспячэнне бесперашкоднага праезду» 10 жнiўня 2020-га «сiлавiкоў» Лукашэнкi да мiнскай станцыi метро «Пушкiнская», ля якой тыя ў той дзень забiлi мiрнага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага.

Мы ж давайце паглядзiм, як перамаглi iншыя «трыумфатары» баскетбольных намiнацый. Так, найлепшым белгульцом сярод мужчын стаў Максім Салаш. Гучыць цалкам лагiчна: ён ў сезоне быў адным з ключавых гульцоў «Бура», разам з якiм дабраўся да паўфiналу чэмпiянату Францыi ды фiналу Еўракубка. Але цi можаце вы ўявiць, што ўсяго прыкладна 15 галасоў чалавеку з такiмi дасягненнямi прайграў Данііл Каско – форвард, якi ў 34 матчах Лігі ВТБ набiраў у сярэднiм 7,1 ачка і 3,4 падбора, а яго «Мiнск» атрымаў толькі адну перамогу ў турніры?

Але ж – у галасаваннi паўдзельнiчала 780 чалавек, з iх прыкладна (сайт «Прэсбола» дае толькi працэнты) 255 абралi Салаша, а 240 – Каско. Сярод іншых прэтэндэнтаў «прэсболаўцамi» былі вылучаныя ўжо былы гулец «Енісея» Яўген Белянкоў, Уладзіслаў Блізнюк, які не зайграў у «Лакаматыве-Кубань» і быў арандаваны ў «Ніжні Ноўгарад», гульцы «Мінска» Уладзіслаў Мікульскі і Вадзім Стубеда і прадстаўнікі вiцэ-чэмпiёнаў Беларусi з «Гродна-93» Аляксей Трасцінецкі, Дарал Эрнандэс-Зіненка і Кірыл Сітнік.

За трэнераў хацелi галасаваць яшчэ менш. У апытаннi на найлепшага белкоўча мужчынскіх каманд паўдзельнiчалi крыху больш за 250 чалавек. Найлепшым прызналi экс-трэнера «Мінска» Расціслава Вергуна, які ў сярэдзіне перайшоў ва «Уралмаш» i з гэтым клубам выйшаў у плэй-оф Лiгi ВТБ, дзе ў барацьбе саступіў піцерскаму «Зеніту». Ацанiлi ўсе гэтыя поспехi зяця галоўнага рэдактара «Прэсбола» Аляксандра Дабрыяна ажно 111 чалавек.

Сярод трэнераў жаночых каманд найлепшым прызналі Андрэя Ваўлева – гэта ён узначальваў «Мінск», якi ўзяў ЧБ без адзiнага паражэння. Але зноў жа – узнагароду Ваўлеву аддалi фактычна воляю 78 чалавек з агульных 236 ўдзельнiкаў апытання.

Дарэчы, такiя мiзэрныя лiчбы ў «Прэсболе» проста абышлi – напiсалi, што «ў агульнай суме ў залiк пайшло амаль 1900 галасоў», што назвалi «актыўным водгукам заўзятараў». Далей у матэрыяле пра пераможцаў фiгуравалi выключна працэнты. Хаця нават наконт 1900 удзельнiкаў апытанняў нiякай упэўненасцi няма – адзiн чалавек мог без праблем панацiскаць варыянты ва ўсiх чатырох выпадках, а значыць, проста падсумоўваць колькасць галасоў з чатырох апытанняў, як гэта зрабiлi ў «Прэсболе», недарэчна.

fan1680032883851477272
Прессбол была классная команда, сейчас проститутка,противно читать
Адказаць
2

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты