Вяргуна сваеасабліва сустрэлі ў Екацярынбургу – з фразай на беларускай мове і рэжымным сцягам побач
Відаць, там не ў курсе сітуацыі ў нашай краіне.
Беларускі спецыяліст Расціслаў Вяргун, які з мінулага снежня ўзначальвае клуб Адзінай лігі ВТБ «Уралмаш», днямі прыехаў у Екацярынбург, каб пачаць перадсезонную падрыхтоўку сваёй каманды.
У аэрапорце «Кальцова», куды 41-гадовы трэнер прыляцеў з беларускай сталіцы, яго сустракалі прадстаўнікі клуба. Прычым да гэтага мерапрыемства яны падрыхтаваліся загадзя – зрабілі таблічку з лога «Уралмаша», рэжымным сцягам і фразай на беларускай мове «З вяртаннем!».
Відаць, трэнер не расказаў супрацоўнікам свайго новага клуба пра тое, што ў рэжымнай Беларусі за беларускую мову можна быць затрыманым мясцовымі «сілавікамі». А яго былы клуб «Мінск» нават адмовіўся ад выкарыстання беларускага не толькі на матчах, але і на сайце і ў сацсетках.
Мяркуючы па тым, у якой усмешцы расплыўся беларускі спецыяліст, яму такая сустрэча спадабалася.
У Екацярынбург Вергун прыехаў не адзін, а ў кампаніі старэйшага сына, з якім пазіраваў на камеру.
Акрамя беларускага трэнера, у новым сезоне за ўральскі клуб будзе выступаць і беларускі форвард Яўген Белянкоў, які правеў мінулы сезон у «Енісеі».
У мінулым сезоне пад кіраўніцтвам Вергуна «Уралмаш» здолеў прабіцца ў плэй-оф Адзінай лігі ВТБ, дзе ў пяцімтчавай серыі саступіў «Зеніту» і не прайшоў у паўфінал турніру.