Tribuna/Баскетбол/Блогі/Экс-гулец БК «Мінск» ўзяў чарговы тытул – супернік падчас гульні выдаў спіч, які здзівіў баскетбольную супольнасць

Экс-гулец БК «Мінск» ўзяў чарговы тытул – супернік падчас гульні выдаў спіч, які здзівіў баскетбольную супольнасць

Аказваецца не толькі НБА лепш за еўрапейскія турніры.

Аўтар — Pam-pam
16 верасня 2024, 13:49
Экс-гулец БК «Мінск» ўзяў чарговы тытул – супернік падчас гульні выдаў спіч, які здзівіў баскетбольную супольнасць

З 11 па 15 верасня ў Сінгапуры прайшоў розыгрыш Міжкантынентальнага кубка ФІБА, у якім бралі ўдзел пераможцы пераможца Лігі чэмпіёнаў «Унікаха», зборная G League United, аўстралійская «Тасманія» і ліванскі «Аль-Рыядзі».

У фінале трафей аспрэчвалі амерыканская зборная і іспанская «Унікаха», за якую выступае экс-гулец «Мінска» цэнтравы Дэвід Кравіш.

Па ходзе матчу «Унікаха» не заўважыла супраціву зборнай G League United, выйграўшы тытул (75:60), але гулец каманды з Лігі развіцця Хуан Таскана-Андэрсан забраў усе загалоўкі спартыўнай прэсы.

У трэцяй чвэрці, калі амерыканцы прайгравалі амаль 20 ачкоў, ён узяў слова ў тайм-аўце і выдаў такое:

«Наша мара – гэта не гробаны чэмпіянат Іспаніі. Наша мара – гэта не гробаная Еўраліга. Наша мара – гэта гуляць у гробанай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі і зарабляць мільёны даляраў. Тое, што яны з намі робяць, гэта недапушчальна», – скончыў Таскана-Андэрсан.

Гарачы тайм-аўт ужо разышоўся па ўсіх еўрапейскіх баскетбольных медыях і паспеў выклікаць рэакцыю ў тым ліку прафесійных гульцоў.

Экс-гулец «Ніжняга Ноўгарада» Кендрык Пэры, які зараз выступае за «Унікаху», папрасіў проста паважаць шлях тых, хто па шэрагу чыннікаў не гуляе ў НБА:

«У рэшце рэшт, гаворка ідзе пра павагу… проста паважайце тое, што ёсць сапраўдныя HOOPERS, у якіх проста не было магчымасці гуляць у НБА, і гэта нармальна… мы знайшлі свой уласны шлях і прабіліся з яго… проста паважайце тое, што адбываецца ў нас, і мы будзем паважаць ваш шлях таксама».

Не прамаўчаў і экс-гулец ЦСКА Майк Джэймс, які выступае за «Манака»:

«Калі ты марыш гуляць у НБА, гэта не значыць, што ты лепшы за гульцоў Еўралігі ці ACB. Атрымаць ад каманды, якая не гуляе ў Еўралізе, пасля такіх размоваў – проста памора».

Эпічнасці сітуацыі дадае і тое, што літаральна на днях Таскана-Андэрсан назваў G League другой найлепшай лігай у свеце. Так што каманда Кравіша «ляснула» зборную каманду з другой лепшай лігі ў свеце.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты