Tribuna/Баскетбол/Блогі/А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША

А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША

У асноўным ок, але ёсць і канструктыўныя парады.

Аўтар — Pam-pam
6 кастрычніка 2024, 06:00
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША

З 21 верасня па 12 кастрычніка на нью-ёркскай тэатральнай пляцоўцы La MaMa ідзе новая пастаноўка «Беларускага свабоднага Тэатра» пад назвай KS6: Small Forward, у якой баскетбалістка Кацярына Сныціна грае саму сябе.

Назва спектакля – адсылка да мінулага галоўнай гераіні, якая выступала пад 6-м нумарам на пазіцыі лёгкага форварда (small forward). KS, уласна, – то ініцыялы беларускі.

Цягам 90 хвілін Сныціна знаёміць гледача са сваім жыццём – расказвае, як расла ў спартыўнай сістэме, заснаванай на здзеках, як жыла ў спартыўнай бурбалцы і як усвядомiла сябе лесбіянкай. А яшчэ тлумачыць, што значыла жорсткае падаўленне прадэмакратычных пратэстаў 2020 года ў Мінску для чалавека, які ніколі не галасаваў.

Амерыканскія крытыкі добра прынялі спектакль. Джонатан Мэндэл з newyorktheater.me адзначыў, што гісторыя жыцця Сныцінай, якая аднойчы «прачнулася ад жаху, які адбываецца ў яе краіне», магла б «стаць займальным спектаклем» незалежна ад таго, хто выступае ў ролі пастаноўшчыка:

«Дыджэй Бланка Барбара вяршэнствуе на бліскучым паркеце баскетбольнай пляцоўкі з пастаянным пульсуючым фонавым гукам, [ідзе] пастаяннае відэа, ёсць тайм-аўт для невялікай віктарыны па гісторыі баскетбола, конкурсу двухпунктавых кідкоў паміж гледачамі. Каця і чатыры іншыя ўдзельнікі акцёрскага складу раздаюць цукеркі, пускаюць мыльныя бурбалкі ў залу, кідаюць велізарныя паветраныя шары, падобныя да гіганцкіх баскетбольных мячоў, раскідваюць канфеці».

Увесь інтэрактыў, на які звярнуў увагу крытык, – маленькія, але важныя элементы гісторыі. Бурбалкі сімвалізуюць баскетбольную «бурбалку», у якой доўгія гады знаходзілася баскетбалістка, не цікавячыся падзеямі ў роднай краіне. А цукеркі – адсылка да Алены Леўчанкі, якая раздавала іх людзям падчас пратэстаў.

Мэндэл адзначае, што спектакль таксама з'яўляецца кампаніяй «за дасведчанасць і справядлівасць», якая пачынаецца з моманту, калі гледачы займаюць свае месцы:

«На ламінаванай картцы, якая ляжыць на кожным крэсле, імя і фатаграфія беларускага палітвязня – на кожным месцы былі розныя, усяго больш за сотню – з падрабязнай інфармацыяй пра заключэнне і QR-код, які заклікае напісаць ліст падтрымкі».

Карал Рамора з theaterpizzazz.com адзначае не столькі Сныціну, колькі магутную рэжысуру дуэта Наталлі Каляды і Мікалая Халезіна, якія, напрыклад, ўражліва дапоўнілі сцэны гвалту сцэнічнымі сродкамі:

«У нейкі момант чалавек у масцы працягвае Каці баскетбольны мяч, які затым раздушвае, заліваючы крывёю не толькі яе, але і сцэну. У іншы момант паліцыянты ў масках будуюць шкляную будку, у якую складаюць Кацю, а затым напаўняюць будку да верху баскетбольнымі мячамі, пакуль не раздушаць яе цела. Гэты жорсткі вобраз быў навеяны рэальнымі падзеямі, якія адбыліся з жонкай Каці, якая ў Беларусі была разам з 36 жанчынамі ў камеры, разлічанай на чатырох зняволеных».

Рамора падсумоўвае, што спалучэнне «ўладнай гульні Каці, жывой музыкі, яркіх відэаролікаў і дзіўных вобразаў стварае сенсацыйны тэатральны вечар».

У сваю чаргу Дэвід Гордан у рэцэнзіі для theatermania.com піша, што «пастаноўка п'есы не без заган»:

«Званкі і свісткі, як жывы дыджэй, на самай справе не дадаюць шмат чаго, хоць Бланка Барбара поўная энтузіязму. Двух актораў у касцюмах талісманаў можна было б прыбраць, каб данесці гісторыю больш выразна, без адцягваючых фактараў».

Пры гэтым крытык хваліць гульню галоўнай гераіні і кажа, што ёй патрабуецца пара сцэн, каб стрэсці з сябе бачную скаванасць, але такое лёгка дараваць, калі ведаеш, што гераіня – баскетбалістка, а не актрыса:

«Аднак яна прыўносіць на пляцоўку тое, чаго не можа наняты выканаўца, – сапраўднасць. Калі яна паступова ўцягваецца ў п'есу, то паказвае цеплыню і дабрыню, прыцягваючы публіку на свой бок нязмушанай абаяльнасцю».

«Нязмушаную харызму» Сныцінай, якая «не з'яўляецца вывастраным акцёрам», зазначае і Элізабэт Вінсентэлі ў нататцы для «Нью-Ёрк Таймс». Аўтар піша, што Сныцына агучвае і думку, якая можа прыйсці ў галаву да некаторых амерыканскіх гледачоў: «Беларускай дыктатуры ўжо больш за 30 гадоў. Прадстаўце, калі вы прагаласуеце за Трампа, а ён будзе фальсіфікаваць выбары наступныя 30 гадоў. Што адбудзецца? Толькі ўявіце!» – кажа Сныціна. Дзякуй, але я б не хацела», – заключае аўтар.

А вось што напісалі звычайныя гледачы. Пяць зорак з пяцi яны не ставiлi, але адзначалi пазiтыўныя моманты.

«Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныцына дабілася высокіх вынікаў на «арэне» LaMama, арганічна пераплятаючы асабістае і палітычнае. Абавязкова паглядзіце, калі вы шануеце дэмакратыю і важнасць выказвання, калі яна знаходзіцца пад пагрозай. Смешна і эфектна, што рэдка спалучаецца», – піша Elisa 9119.

«Цікавая гісторыя пра яе кар'еру спартсменкі і жыццё ў рэпрэсіўным рэжыме. Трохі разрознена і няроўна», – лічыць карыстальнік з нікам MikeR.

«Цудоўнае выступленне Кацярыны Сныцінай пра яе жыццё за мяжой у якасці прафесійнай баскетбалісткі і пра палітыку яе роднай краіны, Беларусі», – піша Carol C 6124.

«Я паглядзеў першы анонс. Адкрытая кніга пра жыццё і кар'еру беларускай спартсменкі і актывісткі Кацярыны (Каці) Сныцінай. Тут ашаламляльная колькасць разбурэння чацвёртай сцяны і ўдзелу гледачоў, што вітаецца, калі зорка монаспектакля зорка баскетбола».

Аўтар з нікам Twocents падкрэслівае, што спектакль зроблены добра і забаўляльна, але адзначае некаторыя праблемы:

«Яе англійская не вельмі добрая, а яе моцны акцэнт ускладняе разуменне, нават у першым шэрагу. Больш за тое, яе нацельны мікрафон зламаўся, і ёй прыйшлося ўзяць ручны мікрафон. Яна энергічная, ведае, як працаваць з аўдыторыяй, і ў цэлым ветлая».

Сама акторка распавядала, што пасля спектакляў да яе падыходзілі беларусы са слязамі і дзякавалі, што на імгненне вярнуліся з часы пратэстаў:

«Мы хоць і былі ў гэты час у Мінску… тут кадры пратэстаў, тут кадры збіццяў… мы праз усё гэта самі прайшлі чатыры гады таму, але зразумела, што за гэты час эмоцыі суняліся крыху… Дзякуй, што ты нас вярнула ў гэты час», – цытуе экс-спартсменка суайчыннікаў.

Перфоманс баскетбалісткі прыйшоў паглядзець легендарны артыст балета і балетмайстар Міхаіл Барышынкаў.

Акрамя таго Сныціна выступіла на гала-вечары, арганізаваным Цэнтрам Вацлава Гавела, на якім прысутнічала і легендарная тэнісістка Марціна Наўрацілава.

Не прапусціла дэбют Сныцінай у новым амплуа і дэмакатычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты