Tribuna/Баскетбол/Блогі/Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву

Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву

А клуб замест узмацнення складу ўвёў штрафы.

Аўтар — Pam-pam
5 кастрычніка 2024, 20:52
1
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву

У гэтым сезоне беларускі чэмпіянат па баскетболе прыцярпеў ракіроўку – асноўная каманда мінчан, застаўшыся без Адзінай лігі ВТБ, пачала турнір з «рэгуляркі», а яе моладзевы склад адправіўся якраз у тую самую банкаўскую лігу, дзе будуць гуляць з аднагодкамі. Дарэчы, дэбют атрымаўся ўдалым – падапечныя Дзмітрыя Калтунова атрымалі перамогу над дублем УНІКСа (70:64).

Але, падобна, гэта далёка не ўсе змены ў гэтым сезоне – мяркуючы па ўсім пад пытаннем дамінаванне экс-«Драконаў» на ўнутранай арэне. Мінчане ўжо ў мінулым сезоне паказвалі невыразную гульню і нават прайгралі ў Кубку краіны яшчэ на стадыі паўфіналу, але ў фінале ЧБ у 4-х матчавай серыі нагадалі, хто ўсё яшчэ найлепшая каманда краіны.

Толькі вось гэта было ў мінулым годзе, а ў гэтым «Мінск» сутыкнуўся з праблемамі ўжо на старце. У першым матчы не без цяжкасцей адолеў «Рубон» (71:67), а ўжо ў другім спатыкнуўся аб «Барысфен». Яшчэ па ходзе першай чвэрці мінчане прапусцілі 28 ачкоў, здолеўшы адказаць толькі 13-ю, а на вялікі перапынак адставанне склала «-18». У другой палове сустрэчы лік і зусім трымаўся на адлегласці 25 пунктаў, але ў канцоўцы «Мінск» патрапіў пару сваіх кідкоў і скараціў розніцу – 69:86.

Варта адзначыць, што на гульню з найбольш прынцыповым супернікам «Мінск» прыехаў без гульца стартавага складу Максіма Лютыча. Таго кіраўніцтва адправіла спаборнічаць у Адзінай Кантынентальнай Лізе «Кубак Садружнасці» 3x3.

Пры гэтым, паводле нашай інфармацыі, з гэтага сезону гульцы, чые заробкі сягоння несупаставіма меншыя з тым, што было ў мінулым сезоне, маюць у кантракце прапісаныя штрафы. Так што паражэнне ў Магілёве цалкам можа абысціся камандзе ў капеечку. Але пацярпелі не толькі гульцы – заробкі паменшылі і радавым супрацоўнікам клуба. Пасля гэта клуб пакінула некалькі супрацоўнікаў, а некаторыя плануюць зрабіць гэта пасля заканчэння кантракта.

17-е чэмпіёнства пад вельмі вялікім пытаннем.

Юра Хамиль
Заходите на официальный сайт Аврора казино [url=https://auroracazino.com/]https://auroracazino.com/[/url] и играйте в лучшие игры. Только в Аврора казино казино вас ждут победы в мире азарта.
Адказаць
-1

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты