Tribuna/Баскетбол/Блогі/Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа

Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа

Пры першай спробе з’‎ехала без афiцыйных матчаў.

Аўтар — Pam-pam
15 кастрычніка 2024, 06:00
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа

Адна з самых таленавітых дзейных беларускіх баскетбалістак Ксенія Малашка летам мінулага года была задрафтаваная «Чыкага Скай» з жаночай НБА.

Але ўжо другі год пасля гэтага Малашка праводзіць па-за межамі ЗША. На свой першы сезон пасля ўніверсітэту яна падпісала кантракт з iзраiльскiм «Рамат Хашарон», паспела правесці з клубам перадсезонку. Але 7 кастрычнiка 2023-га, за пару дзён да старту чэмпіянату, тэрарыстычная групоўка ХАМАС здзейснiла масавую атаку на Iзраiль, што пацягнула за сабою дэ-факта вайну дзяржавы супраць палестынскай арганiзацыi, якая базуецца ў Сектары Газа. Усе спаборніцтвы ў Iзраiлi былі прыпыненыя на нявызначаны тэрмін.

Малашка некаторы час заставалася ў Ізраілі, але ўсё ж пакінула клуб, а ў снежні падпісала кантракт са славацкай «Славіяй» з Банска-Быстрыцы – з гэтым клубам узяла срэбра чэмпіянату i Кубак Славакii.

Пасля завяршэння турніру Малашка транзітам праз Варшаву адправілася ў ЗША, дзе выдатна бавіла час на ​​пляжах Фларыды.

Гуляла ў тэніс у Маямі.

У Нэшвіле прыняла ўдзел у матчы-выставе.

І проста адпачывала.

А ў канцы верасня 24-гадовая баскетбалістка вярнулася ў Ізраіль – падпісала двухгадовы кантракт з «Макабі Бнот» з горада Ашдод.

За сваю гісторыю «Макабі Бнот» шэсць разоў заваёўваў чэмпіёнскі тытул, пяць разоў – Кубак, аднойчы – Суперкубак. На міжнароднай арэне найвышэйшым дасягненнем каманды стаў паўфінал Еўракубка ў сезоне-2014/15. У мiнулым сезоне «Макабі Бнот» стаў трэцiм у «рэгулярцы» чэмпiянату Iзраiля, а затым вылецеў у пауфiнале плэй-оф.

Новы клуб беларускі размяшчаецца ў курортным горадзе Ашдод на беразе Міжземнага мора.

Гэта усяго за 40 кіламетраў ад мяжы з Сектарам Газа, узброены канфлiкт Iзраiля з якiм цягнецца ўжо больш за год і нават не думае прыпыняцца. У дадатак тэрыторыя Iзраiля неаднаразова падвяргалася абстрэлам з боку Лівана і Ірана, а ў розных гарадах краіны адбываліся тэракты.

У пачатку кастрычніка 2024-га, пасля таго, як дзясяткі самалётаў Ізраіля нанеслі ўдары па мэтах у Емене, тамтэйшыя хусiты прыгразілі ўдарамі па Тэль-Авіву і порце Ашдода. Пры гэтым кастрычнiк па габрэйскаму календару прыпадае на цішрэй – месяц, які распачынае год і ўтрымлівае найбольшую колькасць святочных дат. У сувязі з гэтым мэр Ашдода ўжо абвясціў, што горад будуць патруляваць добраахвотнікі, гарадская служба бяспекі і паліцыя.

На гэтым фоне, напрыклад, амерыканскi баскетбалiст Джордан Лойд пакiнуў склад iзраiльскага гранда «Макабі» з Тэль-Авіва. Баскетбаліст расказаў, што калi гэтым летам падпicваў кантракт, лiчыў, што «сітуацыя ўжо наладжваецца», але цяпер прыйшоў да высновы, што ўсё «толькі пагоршылася», таму вырашыў падшукаць сабе больш спакойнае месца.

Малашка ж так рабiць не стала – рыхтавалася да сезона i публiкавала свае фота з пляцоўкi ў перадсезонным турнiры. 14 кастрычніка для «Макабі Бнот» стартаваў новы розыгрыш чэмпiянату – каманда ўпэўнена (103:79) абыграла «Хапаэль Кфар». Праўда, згодна з пратаколам, Малашка (№5) ў гэтай сустрэчы не выходзiла на пляцоўку.

Іншыя пасты карыстальніка

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 кастрычніка, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 кастрычніка, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 кастрычніка, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 кастрычніка, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 кастрычніка, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 кастрычніка, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 кастрычніка, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 кастрычніка, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 кастрычніка, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 кастрычніка, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 кастрычніка, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 кастрычніка, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 кастрычніка, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 кастрычніка, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 кастрычніка, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 кастрычніка, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 кастрычніка, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 кастрычніка, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 кастрычніка, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 кастрычніка, 05:00
Усе пасты