Tribuna/Баскетбол/Блогі/Куды з бядовага «Мінска» збеглі гульцы: легіянеры – у Еўропу, беларусы – у мінор Расіі ды да канкурэнтаў па ЧБ

Куды з бядовага «Мінска» збеглі гульцы: легіянеры – у Еўропу, беларусы – у мінор Расіі ды да канкурэнтаў па ЧБ

Цяпер замест беларусаў у Лізе ВТБ пакутуюць казахі.

Аўтар — Alex Zagorski
28 лютага, 15:13
1
Куды з бядовага «Мінска» збеглі гульцы: легіянеры – у Еўропу, беларусы – у мінор Расіі ды да канкурэнтаў па ЧБ

Сезон-2023/24 для баскетбольнага «Мінска» пакуль стаў апошнім у Адзінай лізе ВТБ – і то было сапраўднае фіяска: 1 (адна) перамога за 40 матчаў – пасля такога перформансу ад далейшага ўдзелу ў турніры адмовіліся на год.

Але не падобна на тое, што беларускі клуб збіраецца па-хуткаму вяртацца ў расійскую лігу. Праблемы з грашыма ў «Мінска» пачаліся яшчэ на пачатку 2024-га, а напрыканцы мінулага лістапада ў офіс завітала рэжымная праверка, якая выявіла шэраг парушэнняў – камандзе ўвогуле забаранілі рэгістраваць новых гульцоў, выпісалі істотны штраф і пазбавілі спонсарскага фінансавання.

Як жаліўся старшыня клуба Пётр Івашкоў, праз рэжымную праверку было страчана 1,5 мільёна беларускіх рублёў – гэта амаль 470 тысяч долараў. І ўсё гэта на фоне і без таго кепскіх вынікаў «Мінска».

Не дзіва, што з такой фінансавай бядой захаваць канкурэнтназдольны склад не атрымалася – гульцы сыходзілі і падчас правальнага сезона ў Лізе ВТБ, і пасля зняцця з расійскага турніра ў траўні. Пасля лістападаўскага ператруса пабеглі апошнія актывы.

На сёння «Мінск» прадказальна далёкі ад вядучых пазіцый нават у беларускім чэмпіянаце. Каманда, якая трымала золата з 2009 года, сёння ідзе трэцяй, а лідаруюць – канкурэнты, падмацаваныя яе гульцамі.

Расказваем, куды падзеліся былыя баскетбалісты «Мінска».

Легіянеры

Першымі з зазнаўшага на пачатку 2024-га фінансавыя праблемы «Мінска» пачалі з'язджаць легіянеры. 26 сакавіка сышоў канадскі разыгрываючы Джарэд Агунгбемі-Джэксан – адзін з найлепшых гульцоў «Мінска» ў мінулым розыгрышы Лігі ВТБ увайшоў у гісторыю як сёмы легіянер турніра, які набраў 600+ пунктаў цягам аднаго сезона.

Канадзец прызнаваўся, што спужаўся тэракта ў маскоўскім «Крокус Сіці Хол», які адбыўся за чатыры дні да сыхода з «Мінска», але афіцыйнай падставай для ад'езду была названая сям'я – спартсмен хацеў быць бліжэй да жонкі і паўгадовай дачкі.

Сезон-2023/24 ён дагуляў у родным горадзе за аўтсайдарскі «Вініпег» з канадскай элітнай лігі CEBL, але сёння гуляе ў Д1 Германіі – за «Людвігсбург» з сярэдзіны табліцы (7-е з 17 месцаў).

За месяц да канадца з «цмокаў» сышоў серб Аляксандар Зэчавіч. У Беларусь ён прыехаў у лістападзе 2023-га, выконваў ролю рэзервіста і значнай стратай не з'яўляўся. Цяпер Зэчавіч таксама гуляе ў нямецкай эліце за «Олдэнбург» з 12-га радка.

26 чэрвеня, ужо па сканчэнні сезону, «Мінск» пакінулі расіянін Рыгор Матавілаў, славенец Якаб Чэбашэк і амерыканец Зак Сміт, якія былі ў «цмокаў» на вядучых ролях (калі такія ў клубе з адной перамогай за 40 матчаў ёсць).

Матавілаў застаўся на ўзроўні Лігі ВТБ. З Беларусі ён пераехаў у Казахстан, дзе цяпер выступае за «Астану». Тая змяніла ў лізе «Мінск» на пазіцыі хлопчыкаў для збіцця – за 12 тураў да канца рэгуляркі ў каманды 1 перамога за 32 матчы. Расіянін – чацвёрты снайпер калектыву (18 матчаў, 10.6 пунктаў у сярэднім).

Найлепшы выканаўца дальніх кідкоў «Мінска» ў мінулым сезоне (рэалізацыя трохпунктных – 40,4%) Чабашак вярнуўся ў родную Славенію, дзе выступае за лідара Д1 «Крка», а найлепшы па падборах Сміт (9,4 у сярэднім за гульню) гуляе ў Д1 Румыніі за серадняка «Аргес»– 7-е з 16 месцаў табліцы.

Апошнім з легіянераў мінчукоў пакінуў сербскі абаронца Ёван Шліванчанін (1 жніўня 2024-га) – і цяпер гуляе ў складзе лідара Д2 Сербіі «Врсаца».

Беларусы

20-гадовы Данііл Каско, якога намінавалі на званне найлепшага маладога гульца Лігі ВТБ-2023/24 (але ўзнагароду забраў іншы), пайшоў на павышэнне – падпісаў кантракт з краснадарскім «Лакаматывам-Кубанню», які цяпер займае 4-е месца ў рэгулярцы Лігі ВТБ.

Праўда, за аснову беларус згуляў толькі 4 матчы, а ў асноўным выступае за фарм ў расійскай Суперлізе (Д2) – 19 гульняў, 7.3 пункты ў сярэднім за матч.

У расійскі Д2 падпісаліся форварды Вадзім Стубеда і Максім Лютыч. Першы пакінуў «Мінск» яшчэ ўлетку і перашоў у «Чалбаскет» – цяпер клуб ідзе на 8-м з 16, а беларускі цэнтравы ўзяў удзел у 28 матчах, у сярэднім набірае 7,4 пункты за гульню – сёмы паказнік у калектыве.

Лютыч жа быў у шэрагу тых, хто пакінуў «Мінск» ужо пасля лістападаўскай рэжымнай праверкі. У снежні ён падпісаўся з магнітагорскім «Металургам» з апошняга радка Суперлігі. На рахунку беларуса 10 матчаў і 7,3 пункты ў сярэднім за гульню – пяты паказнік у камандзе.

Калегі Лютыча па лістападаўскаму сыходу з «Мінска» – MVP чэмпіянату Беларусі-2023/24 Уладзіслаў Мікульскі, дасведчаны Бенджамін-Павел Дуду (сем сезонаў у Лізе ВТБ) і Раман Шчарбакоў – ўзмацнілі «Гродна-93». Там жа апынуліся рэзервісты Іван Аладка і Данііл Барысевіч, а Арцём Секушэнка перайшоў у «Барысфен».

Вось так «Мінск» і падмацаваў канкурэнтаў. Барысевіч, Аладка, Мікульскі, Шчарбакоў і Дуду ўваходзяць у топ-10 гульцоў гродненцаў па колькасці пунктаў у сярэднім за матч:

Барысевіч з'яўляецца шостым снайперам усяго чэмпіянату:

Тым часам Секушэнка – адзін з найлепшых па пунктах у Магілёве:

Сёння «Гродна-93» і «Барысфен» абыходзяць «цмокаў» у ЧБ – першы і другі радок адпаведна за 8 тураў да канца рэгуляркі. Хаця шчыльнасць у табліцы вельмі высокая.

колясик
Как я могу прочитать на русском языке???
Адказаць
1

Іншыя пасты карыстальніка

У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
Учора, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
Учора, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 красавіка, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 красавіка, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 красавіка, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 красавіка, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 красавіка, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 красавіка, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 красавіка, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 красавіка, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 красавіка, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 красавіка, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 красавіка, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 красавіка, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 красавіка, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 красавіка, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 красавіка, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 красавіка, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 красавіка, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 красавіка, 20:00
2
Усе пасты