Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Альварада: «Мінск – цудоўнае месца для жыцця. Сам жыву ў Ла-Карунні»

27 жніўня 2023, 16:20

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада падзяліўся меркаваннем аб краіне.

– Мне вельмі прыемна знаходзіцца ў Беларусі. Больш часу, вядома, праводжу ў Менску, але таксама паспеў пабываць у шматлікіх іншых гарадах. Мінск – цудоўнае месца для жыцця. Гэта ціхі, чысты горад з вялікай колькасцю зеляніны вакол, мне падабаецца.

– Вы ўвесь час пражываеце тут ці даводзіцца часта лётаць?

– Звычайна прылятаю, калі ўстанаўліваецца добрае надвор'е, каб у нас з хлопцамі была магчымасць трэніравацца на стадыёне.

Жыву ў Ла-Карунні, а таму даводзіцца здзяйсняць шмат пералётаў да месцаў правядзення спаборніцтваў і на трэніроўкі. Летам значна больш часу праводжу ў Беларусі, – сказаў Альварада.