Усе навіны

Таварыскі матч: Беларусь прайграла Ірану

22 студзеня 2024, 20:34

Зборная Беларусі па пляжным футболе правяла таварыскі матч у Іране.

Іран – Беларусь – 7:2

Гэта быў трэці і заключны матч на навучальна-трэніровачным зборы. У папярэдніх двух сустрэчах беларуская зборная спачатку прайграла (3:4), а потым выйграла (4:3) у зборнай Ірана.

Матчы праходзілі ў рамках падрыхтоўкі зборнай Беларусі да чэмпіянату свету па пляжным футболе. Ён пачнецца 15 лютага.