Усе навіны

Зборная Беларусі ў ліпені правядзе два спарынгі з Расіяй

20 чэрвеня 2024, 13:50

Зборная Беларусі па пляжным футболе ў ліпені правядзе два таварыскія матчы з камандай Расіі.

Гульні пройдуць 12 і 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

Папярэдні раз каманды сустракаліся ў красавіку 2023 года. Тады расіяне ў дзвюх сустрэчах былі мацнейшыя: 6:5, 5:1.