Міхаіл Ботнікаў: «Заняць першае месца ў кваліфікацыі на чэмпіянат свету – гэту задачу зборная Беларусі не выканала»
Старшыня беларускай федэрацыі пляжнага футбола Міхаіл Ботнікаў пракаментаваў выхад зборнай на чэмпіянат свету.
«Самай вялікай рэкламай я лічу вынікі нашай каманды. Жадаў бы пачаць са слоў падзякі нашым заўзятарам, якія падтрымлівалі нас на трыбунах, у экранаў тэлевізараў, у сацыяльных сетках і СМІ. Мы гэта ўсё чыталі, глядзелі і адчувалі.
Тая мэта, якую мы ставілі, часткова выканалі – выйшлі ў фінальны этап чэмпіянату свету. Аднак у нас амбіцыйная каманда. Мы паставілі перад сабой мэту – заняць першае месца. Нажаль гэту задачу мы не выканалі. Цяпер эмоцыі ўлягуцца, правядзем аналіз, што атрымалася, а што не. Сезонам мы задаволены. Асабліва прыемна, што мы з'яўляемся часткай нашай Рэспублікі Беларусь і зможам яе прадстаўляць на сусветнам першынстве», – сказаў Ботнікаў.