Усе навіны

Брышцель – найлепшы футбаліст Беларусі па пляжным футболе ў сезоне-2024 па версіі мінспорту Лукашэнкі

14 лістапада 2024, 16:49

Мінспорту Лукашэнка ўручыла форварду зборнай Беларусі і «Крышталя» Ігару Брішцелю ўзнагароду найлепшага гульца краіны ў пляжным футболе ў бягучым сезоне.

За 37-гадовага футбаліста аддалі 110 галасоў.

У пяцёрку найлепшых футбалістаў увайшлі Алег Гапон (90 балаў), Міхаіл Аўгустоў (87 балаў), Вадзім Бокач (31 бал) і Арцемій Дрозд (29 балаў).

Таксама ў гэтым сезоне Брышцель быў удастоены індывідуальных узнагарод «Найлепшы бамбардзір» (12 галоў) і «Бронзавы мяч» чэмпіянату свету-2024, які адбыўся ў лютым у Дубаі (ААЭ).