Іспанец Альварада: «Узначаліць зборную Беларусі – гэта было найлепшае рашэнне, якое я калі-небудзь прымаў»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе іспанец Нікалас Альварада расказаў пра работу з камандай.
– Сем гадоў на чале зборнай Беларусі – на вашую думку, гэта вялікі тэрмін?
– Думаю, пытанне пра час адноснае. Мне вельмі камфортна працаваць у Беларусі. За гэтыя гады мы папрацавалі вельмі прадуктыўна.
І самае галоўнае, што ўвесь працоўны працэс праходзіў на аснове ўзаемапавагі і ўзаемаразумення. Перад намі дакладная агульная мэта: паляпшаць канкурэнтаздольнасць на сусветным узроўні і імкнуцца быць у спорце эталонам.
– Давайце ўспомнім лета 2017 года, калі паступіла прапанова ўзначаліць нашу каманду. Для вас гэта была рызыка? Вы былі ўпэўненыя ў сабе ці проста хацелі паглядзець, як атрымаецца папрацаваць з нацыянальнай зборнай?
– Ведаеце, прайшло ўжо столькі часу, а я да гэтага часу выдатна памятаю той перыяд.
Відавочна, гэта быў вельмі важны выклік для мяне, першы досвед у якасці трэнера нацыянальнай зборнай. Аднак мне спадабалася каманда ў цэлым і індывідуальныя якасці гульцоў.
Мяркую, узначаліць зборную Беларусі – гэта было лепшае рашэнне, якое я калі-небудзь прымаў, – сказаў Альварада.