Усе навіны

Брышцеля прызналі найлепшым пляжнікам Беларусі, Шчэрбіч і Вінаград – найлепшыя гульцы ў міні-футболе

8 снежня 2024, 17:41

Найлепшым пляжным футбалістам-2024 стаў гулец расійскага «Крышталя» Ігар Брышцель.

Сярод гульцоў міні-футбола найлепшым стаў абаронца «Сталіцы» Ігар Шчэрбіч. Сярод жанчын аналагічную прэмію атрымала галкіпер «Універсітэта» Дар'я Вінаград.