Трэнер пляжнай Беларусі Альварада: «Склад на ЧС-2025 той жа, што і год таму, але гульцы больш сталыя, таму перамагчы нас будзе вельмі складана»
Галоўны трэнер зборнай Беларусі па пляжным футболе Нікалас Альварада падзяліўся чаканнямі ад чэмпіянату свету і ўспомніў выступленне каманды ў мінулым годзе, калі ўдалося заняць 4-е месца.
Турнір стартуе 1 мая на Сейшэльскіх Астравах. Беларусы пачнуць удзел з матча з гаспадарамі.
– Якія ў вас цяпер эмоцыі і чаканні?
– З нецярпеннем чакаю пачатку турніру, у падрыхтоўку да якога было ўкладзена шмат сіл. Літаральна лічу секунды да старту.
– Ваш галоўны ўспамін пра аналагічны турнір ў мінулым годзе?
– У мяне цудоўныя ўспаміны пра чэмпіянат ў Дубаі. Але больш за ўсё ўрэзалася ў памяць цудоўная атмасфера ў калектыве пасля кожнай гульні. А непасрэдна ў матчах адчуваліся сіла і сталасць нашай каманды, і ўсё гэта запомнілася больш, чым нейкія пэўныя эпізоды.
– У заяўцы на маючы адбыцца турнір абсалютна тыя ж футбалісты, што і ў Дубаі-2024. Пераможны склад не мяняюць?
– Цалкам дакладна, склад той жа самы. Але адрозненне ў тым, што зараз гульцы больш сталыя, у іх больш досведу выступаў на такім узроўні. Думаю, дзякуючы гэтаму перамагчы нас будзе вельмі складана, – сказаў Альварадо.