Усе навіны

Беларусь ідзе трэцяй у спісе фаварытаў пляжнага ЧС у букмекераў

Беларусь ідзе трэцяй у спісе фаварытаў пляжнага ЧС у букмекераў.

Зборная каціруецца нароўні з Іранам, каэфіцыент 9-10.

Відавочным фаварытам лічыцца Бразілія (1,75-1,85), за ёй ідзе Партугалія (6,5-7,5).

ЧС-2025 пройдзе з 1 па 11 траўня на Сейшэльскіх астравах. Беларусы выступяць у групе «А», дзе сустрэнуцца ў рамках групавой стадыі з гаспадарамі турніру, а таксама камандамі Японіі і Гватэмалы.

У 2024 годзе беларуская каманда заняла чацвёртае месца на ЧС.