Усе навіны

Ігар Брышцель: «Я марыў згуляць у фінале чэмпіянату свету супраць Бразіліі»

Гулец зборнай Беларусі па пляжным футболе Ігар Брышцель падзяліўся чаканнямі ад фіналу чэмпіянату свету па пляжным футболе з Бразіліяй.

– Я марыў згуляць у фінале чэмпіянату свету супраць Бразіліі. У мяне ёсць добрыя сябры ў гэтай зборнай. Каманда мае выдатных гульцоў. Адзін з іх – Радрыга. Ён амаль на маім узроўні, проста трохі адстае (смяецца). Маурысінья – яшчэ адзін вялікі футбаліст і мой лепшы бразільскі таварыш. Аднак на працягу 36 хвілін дружбы паміж намі не будзе. Веру, што Беларусь можа стаць чэмпіёнам свету, – сказаў Брышцель.

Прамая трансляцыя матчу пройдзе на тэлеканале СТВ і на сайце ctv.by. Гульня пройдзе 11 мая і пачнецца ў 18:30.