Зборная Беларусі стала віцэ-чэмпіёнам свету па пляжным футболе
11 мая зборная Беларусі прайграла Бразіліі (3:4) у фінале чэмпіянату свету на Сейшэльскіх астравах і ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала серабро турніру.
Ігар Брышцель стаў найлепшым бамбардзірам ЧС-2025, а Мікіта Чайкоўскі ўзначальвае спіс найлепшых асістэнтаў.
Зборная Бразіліі стала 16-разовым чэмпіёнам свету.
Перад гэтым зборная другі год запар гуляла ў паўфінале ЧС, у якім перамагла Сенегал (5:2).
Нагадаем, што беларуская каманда выйграла ўсе матчы групавога этапа, набрала дзевяць ачкоў і заняла 1-е месца ў групе А.
Раней найлепшым вынікам зборнай Беларусі на ЧС было чацвёртае месца ў 2024 годзе. Тады яны прайгралі італьянцам у серыі пенальці, а ў паядынку за бронзу ўступілі зборнай Ірана з лікам 1:6.
Адзначым, што сёлета састаў зборнай застаўся роўна такім жа, як і на мінулым турніры.