Усе навіны

Брышцель з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам ЧС-2025 па пляжным футболе

37-гадовы форвард зборнай Беларусі па пляжным футболе Ігар Брышцель стаў найлепшым бамбардзірам ЧС-2025 па пляжным футболе на Сейшэльскіх Астравах.

У фінале супраць Бразіліі (3:4) ён вызначыўся дублем. Такім чынам, на сусветным форуме Брыштэль забіваў у сярэднім амаль двойчы за гульню – 11 мячоў у 6 паядынках.

Нагадаем, што на ЧС у мінулым годзе гулец таксама стаў першым па колькасці галоў на рахунку. Тады беларусы сталі чацвёртымі, у матчы за бронзу саступіўшы зборнай Ірана (1:6).