Усе навіны

Туміловіч пра другое месца Беларусі на пляжным ЧС: «Такое ў спорце бывае – найлепшая каманда прайграла»

Былы варатар зборнай Беларусі па футболе Генадзь Туміловіч пракаментаваў фінальны матч чэмпіянату свету па пляжным футболе, у якім Бразілія аказалася мацнейшай за беларусаў (4:3).

«Крыўдная параза. Маглі выйграць. Вельмі знерваваўся, эмоцый і сіл нешта каментаваць няма. Усё сышло ў перажыванне. Абстрагуючыся, скажу наступнае: нашы ўсё роўна малайцы. Найлепшы бамбардзір турніру – беларус Ігар Брышцель. Усе астатнія пазіцыі, у тым ліку варатара і найлепшага гульца таксама за намі. Такое ў спорце бывае – найлепшая каманда прайграла. Хай не пашанцавала зараз. Але ў наступным годзе залатыя медалі ад нас сысці не павінны», – сказаў Туміловіч.