Усе навіны

Брышцель патрапіў у топ-20 бамбардзіраў за ўсю гісторыю ЧС

Форвард зборнай Беларусі па пляжным футболе Ігар Брышцель трапіў у топ-20 бамбардзіраў за ўсю гісторыю турніру.

37-гадовы гулец з 26 галамі размясціўся на 17-й пазіцыі. Каб трапіць у топ-10, яму трэба забіць яшчэ восем мячоў.

Адзначым, што на ЧС-2025 беларус забіваў у сярэднім амаль двойчы за гульню – 11 мячоў у 6 паядынках – і стаў найлепшым бамбардзірам турніру. Пры гэтым беларуская каманда заняла другое месца, прайграўшы Бразіліі (3:4) у фінале.

Нагадаем, што на ЧС у мінулым годзе Брышцель таксама стаў першым па колькасці галоў на рахунку.