Усе навіны

Аўгустоў пра званне найлепшага брамніка пляжнага ЧС: «Ніхто з хлопцаў не ехаў па індывідуальныя ўзнагароды, усё хацелі выйграць»

Гулец зборнай Беларусі Міхаіл Аўгустоў пракаментаваў атрыманне звання найлепшага варатара пляжнага ЧС-2025.

Нагадаем, што ў фінале зборная Беларусі прайграла Бразіліі (3:4) і заваявала сярэбраныя медалі турніру.

«Ніхто з хлопцаў не ехаў па індывідуальныя ўзнагароды, усе хацелі выйграць турнір. Тым не менш такая высокая ацэнка маёй гульні вельмі прыемная, хачу сказаць дзякуй камандзе і трэнерскаму штабу за тое, што дапамаглі атрымаць гэты прыз. Пасля фіналу галоўны трэнер пахваліў нас за праведзеную працу: было няпроста, мы доўга рыхтаваліся, прайшлі шмат збораў. На чэмпіянаце свету глядзеліся годна. Крыўдна, што прайгралі бразільцам, але прад'явіць да кагосьці прэтэнзіі нельга. Усе выклаліся на поўную, у другім перыядзе прапусцілі два мячы запар, але здолелі адыграцца. У цэлым вырашальны матч быў роўным, проста не павезла ў канцоўцы. Так склалася», – сказаў Аўгустоў.