Усе навіны

Алег Гапон: «Хлопцам, у якіх нешта не атрымліваецца ў футзале ці вялікім футболе, – вы не няўдачнікі. Магчыма, вы проста пляжнік»

Гулец зборнай Беларусі Алег Гапон выказаўся пра развіццё пляжнага футбола ў краіне.

«Калі адкрыюцца дзіцяча-юнацкія школы, гэта галоўнае, што нам трэба цяпер, будзе вялізны штуршок. Хочацца сказаць усім хлопцам, у якіх нешта не атрымліваецца ў міні-футболе ці вялікім футболе, – вы не няўдачнікі, я дакладна такі ж. Магчыма, вы проста пляжны футбаліст. Раю ўсім паспрабаваць, што гэта такое.

Раней хацелася згуляць са зборнай Бразіліі ў фінале, але зараз ужо новая мара – выйграць чэмпіянат свету, а не проста згуляць у галоўным матчы. Усё яшчэ наперадзе», – сказаў Гапон.