Усе навіны

Алімбекава пасля -20 у Ханты-Мансійску: «Спадзяюся, хоць адну гонку прабяжым»

23 лістапада 2022, 03:01

Падпісантка праўладнага ліста, беларуская біятланістка Дынара Алімбекава намякнула, што гонкі першага этапу Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску могуць адмяніць з-за марозу.

У ноч на 23 лістапада слупок тэрмометра апускаўся да -27 градусаў.

«Два дні да пачатку сезона. Спадзяюся, хоць адну гонку прабяжым», - напісала Алімбекава.

Спартсменка апублікавала скрыншот дадатку з надвор'ем, якое паказвае, што ў Ханты-Мансійску вечарам 22 лістапада было -20 градусаў.

Этап Кубка Расіі ў Ханты-Мансійску павінен прайсці з 24 па 27 лістапада.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.