Усе навіны

Антон Смольскі: «Сачыць за новым сезонам Кубка свету буду. Каб пазбегнуць рэгрэсу, трэба сачыць за спартсменамі топ-узроўню»

28 лістапада 2022, 11:53

Беларускі біятланіст Антон Смольскі расказаў, ці будзе сачыць за новым сезонам Кубка свету, дзе беларусы не выступаюць.

Нагадаем, што IBU адхіліла беларускія зборныя ад міжнародных спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Так, сачыць [за новым сезонам] буду. Узровень спорту расце, і каб заставацца на тым жа ўзроўні, на якім мы ёсць зараз, трэба глядзець на сапернікаў. Для таго, каб пазбегнуць рэгрэсу, трэба сачыць за спартсменамі топ-узроўню, – прыводзіць словы Смольскага «Матч ТВ».

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com