Навіны
Ханна Оберг перамагла ў індывідуальнай гонцы на этапе КС у Контыялахці, ураджэнка Беларусі Кінунен - 15-я, Блашко - 51-я
У фінскім Контыялахці адбылася жаночая індывідуальная гонка на першым этапе Кубка свету па біятлоне. Перамогу атрымала шведка Ханна Оберг. Ураджэнка Беларусі, якая выступае за Фінляндыю, Анастасія Кінунен заняла 15-е месца. Экс-біятланістка зборнай Беларусі, якая выступае за Украіну, Дар'я Блашко фінішавала 51-й.
Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
Кубак свету па біятлоне-2022/23
1-ы этап
Кантыялахці, Фінляндыя
Індывідуальная гонка
Жанчыны
1. Ханна Оберг (Швецыя) – 43.53,8 (0+0+0+1)
2. Інгрыд Тандрэвольд (Нарвегія) – 36,5 (0+0+0+0)
3. Ліза Вітоцы (Італія) – 39,7 (1+0+0+0)
51. Дар'я Блашко (Украіна) - 5.56,3 (1+0+0+1)
⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com