Усе навіны

Кубак Расіі: Латыпаў выйграў спрынт, Смольскі, стаў 5-м. Лобастаў не стартаваў, Ялётнаў не фінішыраваў

8 снежня 2022, 14:20

8 снежня на этапе Кубка Расіі па біятлоне ў Цюмені прайшоў мужчынскі спрынт. У ім прынялі ўдзел беларускія спартсмены. Лепшым з каманды Беларусі стаў Антон Смольскі, заняўшы 5-е месца.

Мікіта Лобастаў не стартаваў у гонцы, а Раман Ялётнаў не змог фінішыраваць.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Кубак Расіі-2022/23 па біятлоне

3 этап

Цюмень

Спрынт

Мужчыны

1. Эдуард Латыпаў (Расія) – 25:15.7 (1)

2. Раман Яромін (Расія) – 7.0 (1)

3. Андрэй В'юхін (Расія) – 11.8 (1)

4. Данііл Серахвостаў (Расія) – 20.1 (2)

5. Антон Смольскі (Беларусь) – 25.0 (1)

6. Аляксандр Паварніцын (Расія) – 35.9 (1)

7. Карым Халілі (Расія) – 41.7 (1)

8. Максім Цвяткоў (Расія) – 42.2 (0)

9. Максім Варабей (Беларусь) – 42,6 (2)...

33. Дзмітры Лазоўскі (Беларусь) – 2:07.6 (1)...

35. Павел Бялько (Беларусь) – 2:18.3 (1)...

37. Ілля Аўсяенка (Беларусь) – 2:21.7 (2)

38. Іван Тулацін (Беларусь) – 2:22.9 (2)...

42. Сцяпан Данілаў (Беларусь) – 2:42.7 (2)...