Навіны

У Хохфільцэне змянілі дыстанцыю мужчынскага спрынту з-за адсутнасці снегу

9 снежня, 15:08
0

З-за адсутнасці снегу арганізатарам Кубку свету у Хохфільцэне не ўдалося падрыхтаваць каля 3,3 км для мужчынскага спрынту.

Сёння спартсмены прабягуць па крузе 2,5 км, на якім учора спаборнічалі жанчыны. Пасля першай стральбы біятланісты пераадолеюць два колы дыстанцыі, і толькі потым адправяцца на стойку.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Кубак свету: Самуэльсан стартуе 6-м у спрынце, Ёханэс Бо – 16-м

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com