Стурла Хольм Лагрэйд: «Сёння мая мара нарэшце спраўдзілася – я змог перамагчы»
Нарвежскі біятланіст Стурла Хольм Лагрэйд пракаментаваў перамогу ў гонцы праследавання на трэцім этапе Кубка свету ў Ансі.
«Другія месцы былі маім праклёнам. Я не жалюся, срэбра – гэта таксама добра.
А сёння мая мара нарэшце спраўдзілася – я змог перамагчы. На падыходзе да апошняга агнявога я бачыў, што Ветла двойчы прамазаў, так што ў мяне быў шанец.
Я разумеў, што пасля чыстай стральбы пайду са стадыёна лідарам, таму не ўтрымаўся і эмацыйна адрэагаваў на ўдалую працу на рубяжы.
Большую частку біятлоннага жыцця на трасе мы праводзім пераважна ў адзіноце, таму выступаць тут, у Ансі, з такой вялікай колькасцю адданых балельшчыкаў – вельмі эмацыйна.
На трэніроўках немагчыма атрымаць такі зарад энэргіі, як тут, ад публікі. Спадзяюся, мы яшчэ ўбачым такіх актыўных гледачоў на будучых этапах Кубка свету», – сказаў Лагрэйд.