Усе навіны

Дале атрымаў другую перамогу ў кар'еры, у Ёханэса Бо – 98-ы подыум.

18 снежня 2022, 15:31

Нарвежскі біятланіст Ёханэс Дале выйграў мас-старт на трэцім этапе Кубка свету ў Ансі.

Гэта другая перамога на Кубку свету ў яго кар'еры. Усяго ў Дале 7 асабістых подыўмаў (2-3-2).

Другім стаў нарвежац Стурла Хольм Лагрэйд. Для яго гэта 24-ы подыўм Кубка свету (10-9-5).

Трэцім фінішаваў яшчэ адзін нарвежац Ёханэс Бо. На яго рахунку ўжо 98 пападанняў на пастамент (60-21-17).