Усе навіны

Смольскі пра канкурэнцыю з расіянамі: «У жанчын яна крыху аслабленая і канкурыруе ў асноўным чалавек 6, а ў мужыкоў падрастае рэзерв, юніёры і заяўляюць пра сябе»

20 снежня 2022, 15:42

Беларускі біятланіст Антон Смольскі падзяліўся меркаваннем пра канкурэнцыю на сумесных з расіянамі спаборніцтвах.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«У жанчын крыху канкурэнцыя аслабленая і канкурыруе паміж сабой у асноўным чалавек 6, а ў мужыкоў, вядома, усё больш і больш падрастае рэзерв, падрастаюць юніёры і заяўляюць пра сябе. Таму канкурэнцыя на высокім узроўні. Як бачым, што нават з «нулём» [промахаў] можна не выйграць гонкі», – сказаў Смольскі.