Усе навіны

Ірына Кручынкіна: «Хочацца бегаць на Кубку свету, крыўдна. Але лепш выступаць у Расіі, чым проста сядзець»

21 снежня 2022, 15:44
1

Прадстаўніца зборнай Беларусі Ірына Кручынкіна расказала, як ставіцца да таго, што беларускі выступаюць на Кубку Расіі і Кубку Садружнасці, а не на Кубку свету.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Я ведаю, што ў мяне форма старт за стартам набірае абароты, я бягу з кожным стартам лепш.

– Ты з тых біятланістак, хто дзеліць Кубак Расіі і Кубак Садружнасці? Або проста старт за стартам і ты не глядзіш, што і дзе?

–  Не, я не гляджу, Кубак Садружнасці або Кубак Расіі. Вельмі вялікая канкурэнцыя.

– Тое, што мы не ў Кубку свету, цябе не расхалоджвае ў сезоне? У цябе захоўваецца матывацыя выступаць на Кубку Расіі, ездзіць там па марозных Уватах? Спартыўная матывацыя ў цябе ў парадку?

– Ды я не гляджу на тое, што няма стартаў на Кубку свету. Зразумела, што крыўдна, хочацца там бегаць, але лепей бегаць на Кубку Расіі, чым проста сядзець. Мы рыхтаваліся ўсё лета і проста так праседзець усю зіму таксама не варыянт, – сказала Кручынкіна.