Усе навіны

Дзмітрый Падручны: «Дапускаць расіян у цывілізаваны свет, я не толькі пра біятлон, – гэта не правільна»

7 студзеня 2023, 08:41

Украінскі біятланіст Дзмітрый Падручны пракаментаваў санкцыі ў дачыненні да расійскіх і беларускіх спартсменаў.

- Добра, што яны ёсць. Здымаць зараз іх дакладна не трэба. Яны павінны працягвацца, пакуль не скончыцца вайна, пакуль расіяне не выплацяць усе рэпарацыі. Расія знішчыла вялікую колькасць нашых спартыўных аб'ектаў.

Дапускаць расіян у цывілізаваны свет, я ж зараз не толькі пра біятлон, – гэта не правільна. Гэтае пакаранне яны нясуць суцэльна заслужана.

Кожны грамадзянін Расіі адказвае за тое, што адбываецца ў нас у краіне.

Многія ўкраінскія спартсмены загінулі з-за расійскай агрэсіі, некаторым прыйшлося змяніць сваю дзейнасць і ўстаць на абарону краіны, некаторыя не могуць трэніравацца, таму што расіяне разбурылі спартыўную інфраструктуру.

Няўжо прадстаўнікі Расіі і Беларусі маюць права выступаць? Гэтыя санкцыі цалкам апраўданыя, іх трэба захаваць і надалей, а магчыма нават і ўзмацніць.

Нядаўна я чуў, што расіян плануюць дапусціць да Алімпіяды ў 2024 годзе. Я лічу, што рана пра гэта казаць, пакуль вайна не скончыцца.

- Раней у IBU паведамлялі, што могуць дапусціць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі, калі яны асудзяць вайну. Як вам такая ініцыятыва?

- Цяжка нешта сказаць з гэтай нагоды. Маё меркаванне, што не варта дапускаць іх да спаборніцтваў зараз, – сказаў Падручны.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.