Усе навіны

Кошт квіткоў на Кубак Садружнасці ў Раўбічах ад 6,50 да 255,50 рубля

7 студзеня 2023, 20:46

У Раўбічах з 19 па 29 студзеня пройдуць два этапы Кубка Садружнасці па біятлоне. На спаборніцтвах выступяць спартсмены з Беларусі і Расіі.

Кошт білетаў ад 6,50 рубля (на гонкі ў будні дні). У выходныя білеты гэтай катэгорыі каштуюць 12,50 рубля.

На гонкі ў суботу і нядзелю можна набыць білеты класа «Прэміум» з уключаным харчаваннем. Кошт: 255,50 рублі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.