Усе навіны

Новікаў, Зубрылава, Калінчык, Сыман, Рыжанкоў, Сашурын прымуць удзел у Гонцы чэмпіёнаў у Раўбічах

13 студзеня 2023, 20:12

22 студзеня ў Раўбічах у рамках Кубка Садружнасці пройдзе Гонка чэмпіёнаў.

На лыжную трасу выйдуць прадстаўнікі Беларусі і Расіі.

Пачатак у 12.15.

Каманды ў Гонцы чэмпіёнаў будуць складацца з пар (М+Ж), якія вызначацца лёсаваннем. Фармат гонкі – адзіночная змешаная эстафета.

Беларусь прадставяць: Сяргей Новікаў, Алег Рыжанкоў, Аляксандр Сыман, Вадзім Сашурын, Пётр Івашка, Алена Зубрылава, Вольга Назарава, Людміла Калінчык, Наталля Рыжанкова.

Расію прадставяць: Віктар Майгураў, Павел Растоўцаў, Сяргей Башкіраў, Кацярына Шумілава, Кацярына Юрлава-Перхт, Наталля Сарокіна, Вольга Падчуфарава.