Усе навіны

Кубак свету, Рупольдынг: Нарвегія перамагла ў жаночай эстафеце, зборная Фінляндыі з Кінунен у складзе 10-я

14 студзеня 2023, 17:40

Сёння, 14 студзеня, прайшла жаночая эстафета ў рамках пятага этапа Кубка свету па біятлоне ў Рупольдынгу.

Перамогу атрымала зборная Нарвегіі.

Зборная Фінляндыі, у складзе якой выступае былая біятланістка зборнай Беларусі Анастасія Кінунен, фінішавала 10-й.

Кубак свету па біятлоне

5-ы этап

Рупольдынг, Германія

Эстафета

Жанчыны

1. Нарвегія (Караліне Кнотэн, Рагнхільд Фемстэйневік, Марце Ульсбю-Ройселан, Інгрыд Ланмарк Тандрэвольд) – 1:08.17,3 (0+6)

2. Германія (Ганна Вайдзель, Ванеса Фойгт, Сафія Шнайдэр, Дэніз Херман) – 15,3 (0+10)

3. Італія (Самуэла Комала, Ліза Вітоцы, Рэбека Паслер, Даратэя Вірэр) – 33,5 (0+4)

10. Фінляндыя (Суві Мінкінен, Мары Эдэр, Анастасія Кінунен, Эрыка Янка) – 3,00,3 (0+12)

Усе вынікі тут.