Трэнер зборнай Украіны Краўчанка пра хваробу Блашко: «Дай Бог, каб да чэмпіянату Еўропы ачуняла»
Старэйшы трэнер жаночай зборнай Украіны па біятлоне Аляксандр Краўчанка пракаментаваў стан здароўя былой беларускай біятланісткі Дарʼі Блашко.
– Даша яшчэ не ачуняла ад хваробы, нават на трэніроўкі не паехала.
– Яна ў гэтым сезоне даволі шмат прапусціла, калі яна зможа выйсці на старт?
– Яна моцна перахварэла, узнялася тэмпература. Прыйшоў Санітра (старэйшы трэнер мужчынскай каманды – Tribuna.com), сказаў, што на трэніроўку яна не ідзе. То бок не ўсё яшчэ ў яе ў парадку.
– Я так разумею, што на дадзеным этапе вы не плануеце яе выступ?
– На Антхольц, думаю, наўрад ці. Дай Бог, каб да чэмпіянату Еўропы ачуняла, – сказаў Краўчанка.
Нагадаем, што 12 студзеня Дар'я Блашко прапусціла старт індывідуальнай гонкі на пятым этапе Кубка свету ў Рупольдзінгу.