Усе навіны

У пратакол найбліжэйшай гонкі ў «Раўбічах» унесены Дзінара Алімбекава-Смольская і Ірына Кручынкіна-Шаклеіна

18 студзеня 2023, 18:27

Біятланісткі зборнай Беларусі Дзінара Алімбекава і Ірына Кручынкіна буду выступаць пад падвойнымі прозвішчамі. У пратакол бліжэйшай гонкі Кубка Садружнасці ў Раўбічах яны ўнесены, як Дзінара Алімбекава-Смольская і Ірына Кручынкіна-Шаклеіна.

Алімбекава так пракаментавала такое рашэнне.

«Апярэджваючы вашы пытанні. Для балельшчыкаў біятлона і ў пратаколах, я – Алімбекава-Смольская. Будзем прывыкаць паступова», – напісала біятланістка.