Усе навіны

Сяргей Кавальчук: «Даюць свой эфект унутраныя спаборніцтвы, таму, думаю, у біятлоне і лыжных гонках яшчэ не адну зорачку ўбачым»

23 студзеня 2023, 10:57
2

Міністр спорту Сяргей Кавальчук пракаментаваў развіццё біятлона ў краіне, а таксама распавёў, якія бачыць перспектывы гэтага віду спорту.

«За кошт агульнай працы федэрацыі біятлона, чые цэнтры сёння ў нас працуюць у Віцебскай вобласці, у Магілёўскай вобласці, у Гродзенскай вобласці, сёння з'яўляецца шмат маладых таленавітых перспектыўных спартсменаў. І плюс даюць свой эфект праводзяцца «Снежны снайпер», Кубак федэрацыі, унутраныя спаборніцтвы. Ужо на гэтых спаборніцтвах добрая канкурэнцыя сёння, таму, я думаю, што ў бліжэйшы час у біятлоне ў лыжных гонках мы яшчэ не адно новае прозвішча, не адну зорачку ўбачым і пачуем», – сказаў Кавальчук.