Усе навіны

Экс-трэнер лыжнай зборнай Беларусі Маркашанскі пра біятлон: «Падзеі на Украіне некалі скончацца, пачнуцца этапы КС – на чале каманды з'явіцца замежнік»

24 студзеня 2023, 13:50

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па лыжных гонках Уладзімір Маркашанскі расказаў пра беларускі біятлон і спецаялістаў.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад шэрага міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Зараз у біятлоне працуюць толькі айчынныя спецыялісты.

– Падзеі на Украіне некалі ўсё адно скончацца. Пачнуцца чэмпіянаты планеты і этапы Кубка свету. Вось тады і паглядзім, што яны могуць, і чаму навучыліся ў замежных спецыялістаў. Я не прарок, але як толькі беларусаў дапусцяць да міжнародных стартаў, на чале каманды з'явіцца замежнік.

– У лыжах жа таксама ёсць галоўны трэнер зборнай…

– Я нармальна стаўлюся да ўсіх нашых спецыялістаў, выдатна стасуюся. Таму не хачу называць прозвішчы. Тыя, хто цяпер блізка да зборнай, абсалютна розныя людзі. Адзін – добры менеджар, іншы – нармальны трэнер, трэці проста выконвае кіруючыя функцыі ў федэрацыі. Але руху наперад няма. Хоць і пахваліць магу федэрацыю. Выдалі ў гэтым ўсім ролеры і боты. Гэта выдатнае пачынанне, – сказаў Маркашанскі.