Усе навіны

Чатырохразовы чэмпіён АГ Ціханаў пра міжнародны бан: «Я б заклікаў сусветную спартовую супольнасць ігнараваць палітыкаў»

25 студзеня 2023, 11:47

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў падзяліўся меркаваннем пра адхіленне беларусаў і расіян ад міжнародных спаборніцтваў.

Нагадаем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Раўбічы» былі і застаюцца Мекай біятлона. Не сумняваюся, што прыйдзе сусветны біятлон і сюды, і летні біятлон. Усё вернецца на кругі свая.

Шмат умешваюцца палітыкі – гэта зусім ні да чаго. Я б заклікаў сусветную спартовую супольнасць ігнараваць палітыкаў. Вышэй спорту ніякага дзейства на зямлі няма, каб [яго] глядзелі мільярды», – сказаў Ціханаў