Усе навіны

Смольская пра пацалунак ад гледача: «Нас любяць не за першыя месцы»

25 студзеня 2023, 16:01

Беларуская біятланістка Дзінара Смольская выклала ў сваім Instagram фотаздымак з 4 этапу Кубка Садружнасці, які стартаваў у «Раўбічах» 19 студзеня.

У кадры спартсменка знаходзіцца побач з заўзятарам, які цалуе яе ў шчаку.

– Нас любяць не за першыя месцы, – дадала Смольская да фотаздымку.

Адзначым, што ў трох мінулых стартах у рамках Кубка Садружнасці Смольская заняла 4-е, 3-е і 7-е месцы.

Наступныя спаборніцтвы адбудуцца ў «Раўбічах» з 26 па 29 студзеня. Як і ў мінулыя разы, удзел прымуць спартсмены толькі з Беларусі і Расіі.

Нагадваем, што IBU адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.