Усе навіны

Расiйская біятланістка Казакевіч: «Спадзяюся, што зможам удзельнічаць у міжнародных стартах разам з нашымі сябрамі-беларусамі»

27 студзеня 2023, 20:50

Расiйская біятланістка Ірына Казакевіч падзялілася меркаваннем аб магчымым вяртанні беларускіх і расійскіх спартссменаў на міжнародную арэну.

Раней Міжнародны алімпійскі камітэт выступіў з заявай аб магчымым зняцці міжнароднага бана з беларускіх спартсменаў, калі яны не выказвалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Учора МАК сказаў, што можа дапусціць расiян і беларусаў у нейтральным статусе. Як успрымаеце гэтую навіну?

– Я чытала поўны зварот Міжнароднага алімпійскага камітэта і спадзяюся, што ў хуткім часе нас разам з беларускімі сябрамі дапусцяць да спаборніцтваў. Няважна, у якім статусе, таму што на мінулых Алімпійскіх гульнях мы таксама ўдзельнічалі пад эмблемай нацыянальнага алімпійскага камітэта.

У любым выпадку, самае галоўнае - гэта дух аб'яднання і ўдзел у спаборніцтвах. Цяпер мы знаходзімся тут. Для спартсмена самае галоўнае – гэта спаборніцтвы.

Я спадзяюся, што ў будучыні мы зможам удзельнічаць у міжнародных стартах разам з нашымі сябрамі-беларусамі.

– Вы сёння спявалі гімн Расіі на пастаменце і нават праслязіліся. Якія эмоцыі выпрабоўваеце, стоячы на верхняй прыступцы?

– Вядома, калі ты стаіш на пастаменце, на самай высокай яго прыступцы і спяваеш свой гімн, мусіць, гэта дае табе адчуць гонар. Кожны спартсмен любой краіны, калі не спявае гімн услых, то спявае пра сябе.

У нас так было на Алімпійскіх гульнях, калі грала мелодыя Чайкоўскага, але Аляксандр Бальшуноў стаяў і спяваў гімн пра сябе. Гэта пэўны рытуал, які адкладаецца ў сэрца, таму што кожны любіць сваю краіну, – лічыць Казакевіч.